-
41
абсемяняць — семяну садзіць.
Гарод яе абсемяняюць талакой, яна саўсім баба нямоглая. -
42
абсмакаваць — увайсці ў смак, раскаштаваць.
Як абсмакуешся, за вушы не адцягніш. -
43
абуванне — абутак.
Дажылася Малання - ні абування, ні адзявання. -
44
абхаіць — прыбраць, прыхарашыць.
Хата крапівой зарасла, хай бы хату абхаіў, абчысціў. -
45
абціскаць — ухутваць, шчытна ўкрываць.
Давай яго абціскаць, каб ня змёрз. -
46
абціхацца — сціхаць, сунімацца.
Толькі пачынаіць хвароба абціхацца, як новае насланнё. -
47
абцопкаць — абнасіцца, абшарпацца.
Абцопкаўся ўвесь, страшна глянуць. Абцопкаў штаны - цыцалі (махры) баўтаюцца. -
48
абчыхацца — прачыхацца, прасынацца.
Абчыхаюся назаўтра - нікога німа. -
49
абыдлець — азвярэць, знелюдзець.
Абыдлеў чалавек, звер зверам. -
50
абысціся — збіцца з дарогі, перайсці патрэбнае месца.
Ішла й абыйшлася, згубіла сваю дарогу. -
51
абыцца — звыкнуцца, абжыцца, зжыцца.
Спачатку дамоў хочацца, а пасля абудзішся. -
52
абэлка — адгаворка, спасылка на некага, ускладанне віны.
Хто б што ні зробіў, а на яго ўся абэлка. -
53
абязгрошыць — застацца без грошай, звесці грошы.
Абязгрошыла кума, кума ўжо даўно німа. -
54
аб'язджаць — расплывацца, рабіцца ацеслівым.
Каб клёцкі не аб'язджалі, вады далі. -
55
абязножыць — страціць моц у нагах.
Гладка абязножыла Латышыха, па хаці сунуцца цяжка. -
56
абязручыць — знясіліць рукі.
Гладка абязручыў, а такі шчырун быў. -
57
аб'ялдычыць — ашальмаваць.
Нізавошта чалавека аб'ялдычылі, з гразёй змяшалі. -
58
абялёдаваць — есці са смакам.
Так клёцкі абялёдаваіць, аж нос упрысядкі йдзець, аж за вушамі скрыпіць. -
59
абярнуцца — перакуліцца; яшчэ — зрабіцца.
Воз абярнуўся, і ўсе ў балоці. Быў-быў чалавекам і чортам абярнуўся. Смятана вадой абярнулася. -
60
абярэмца — ахапачак.
Хоць абярэмца прынясі, бо дроў у хаці ні паленца.
На запыт знайшлося 197 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць