На запыт знайшлося 197 артыкулаў

  1. 81
    ад'зябнуць — ззябнуць.
    Цвяты й тыя ад'зяблі - халоднае лета сёлета.
  2. 82
    адказваць — завяшчаць.
    Перад смерцю ўсё свайму першаму адказала.
  3. 83
    адкарапкацца — адчапіцца, адкараскацца.
    Ад гора ніяк не адкарапкаішся.
  4. 84
    адкормнік — парсюк, пастаўлены на адкорм.
    Адкормніку корму не набрацца.
  5. 85
    адкрасці — забраць назад потайна.
    Міліцыянер забраў дудкі (як самагонку гналі), а малец узяў ды адкраў іх.
  6. 86
    адкрасціся — незаўважна адысці.
    Памалу ад мяне адкраўся.
  7. 87
    адкрэвіць — адысці ад хваробы, паправіцца, паздаравець.
    Можа, я троху адкрэўлю ў бальніцы.
  8. 88
    адмалі — змалку.
    Ён яшчэ адмалі, як нарадзіўся, хваравіты.
  9. 89
    аднавуры — аднавокі.
    Шашок аднавуры, ды бачыць, дзе куры. Сляпінда ты аднавурая!
  10. 90
    аднадумец — хто адной думкі з некім.
    Мы з ёй такія аднадуміцы, што куды там!
  11. 91
    аднакавы — аднолькавы.
    Боты драныя мае, // Дома лакавыя. // А ці ў дзевак, а ці ў баб - // Усе аднакавыя.
  12. 92
    аднаслоўны — чалавек слова, верны свайму слову.
    Стахван чалавек аднаслоўны, сказаў - зробіць. А Ладысь неаднаслоўны, у яго сем пятніц на тыдні.
  13. 93
    аднаяй — мужчына з адным яечкам.
    І гэны аднаяй просіць «дай!».
  14. 94
    адпасажыць — адпрэчыць, адціснуць.
    Нявестка мяне ад печы адпасажыла, усё сама робіць.
  15. 95
    адпасціць — адкарміць, дагледзець.
    Які конь гожы стаў, як яго адпасціў.
  16. 96
    адперыць, перыць — адлупцаваць, лупцаваць.
    Ён яго добра адперыў. Перастань малога перыць.
  17. 97
    адпіцца — адсырэць, набрацца вільгаці, пусціць ваду.
    Дровы ў хаці ў цяпле адпіліся, ня хочуць гарэць. За ноч лайно адпілося на дварэ, ня высахла.
  18. 98
    адпойсаваць — адлупцаваць.
    За такое добра адпойсаваць варта, каб і дзясятаму заказаў. (Відаць, ад пояса.)
  19. 99
    адпоўніць — адсыпаць, адліць з поўнага.
    Адпоўні бутэльку на пахмелак. Адпоўні бочку, а то круп з коптуркам.
  20. 100
    адпрог — калі адпрагаюць коней з дарогі.
    Паедзем дамовачкі // З гэтае няволічкі. // Нам дома лепі будзіць, // Конікам адпрог будзіць.

Паведаміць пра недакладнасьць