На запыт знайшлося 197 артыкулаў

  1. 21
    абклікаць — паклікаць, запрасіць.
    Кажнага абышоў, абклікаў.
  2. 22
    абкрывавіцца — біцца да крыві.
    Пеўні так абкрывавіліся, аж іх убакі водзіць.
  3. 23
    аблаў — аблава.
    І так на яго аблаў быў.
  4. 24
    аблачок — аблачынка.
    Аблачок наплыў, і сквар прапаў.
  5. 25
    абліваха — дождж са снегам; яшчэ — слізгата.
    Такая абліваха, што кажух карыной зробіўся. Абліваха такая, што па дарозі каціцца можна, павалішся - галавы не збярэш.
  6. 26
    аблітня — блешня.
    Аблітня - яна самаробная, раней не было купляных. Зробюць з драціны, абліюць волавам, і яна блішчыць, аблітаіць. Шчупака б'юць кукай, пасля аблітнёй аблітнююць рыбу.
  7. 27
    абнашчыцца — нашча з'есці, выпіць.
    У хаці й абнашчыцца нечым. Песняй нашчыцца салавей.
  8. 28
    абненавідзець — зненавідзець.
    Хто там жалеіць чужога рабёнка, наадварот - абненавідзіць.
  9. 29
    абніжацца — зніжацца, нізка ляцець.
    Ляціць самалёт, абніжыцца й давай страчыць.
  10. 30
    аборы — вяровачкі падвязваць лапці, абвінаць анучы.
    Лапці ды аборы - усе мае прыборы.
  11. 31
    абразанец — абразаны яўрэй.
    І абразанчык торкаіць свой флянчык.
  12. 32
    абрамізіць — абразіць, прынізіць.
    Абрамізіў на людзёх, каб сябе паказаць.
  13. 33
    абрамяніцца — аперазацца рамянямі.
    Стаў камісарам, дык ад грудзей аж да сракі абрамяніўся.
  14. 34
    абрасець — адсырэць на расе.
    Нясі дамоў сяннік, а то абрасеіць, атап'ецца.
  15. 35
    абратаваць — выратаваць, уратаваць.
    Баранілі-баранілі, алі карову абратавалі.
  16. 36
    аброк, брок — папаска для каня, узятая ў дарогу.
    Добры яздок помніць пра аброк. Вараному коніку броку аўса.
  17. 37
    абруд — абруч, вобад.
    Абруд лопнуў, і клёпкі рассыпаліся. Сіта ўдарылася абрудом і падскочыла.
  18. 38
    абсадзіць — адолець, уходаць, сходаць.
    Я чарак пяць абсадзіў.
  19. 39
    абсачаць — калі ў дрэва спыняецца прыліў соку.
    Як станіць кара абсачаць, тады адхіні галінку й прышчапі яблыну.
  20. 40
    абсварыцца — перасварыцца.
    Яна з усімі абсварылася й ні к кому ня ходзіць.

Паведаміць пра недакладнасьць