-
141
аплятанік, пляцёнак — буталь, аплецены лазой.
Бражкі быў цэлы аплітанік, дык выпіў адзін. Пляцёнак бражкі на стол - гуляй да ночы, пакуль запацеюць вочы! -
142
аповалач — цямрэча, зацем, заслань.
Аповалач вочы завалакла, нічога не відаць, іду як сляпая. -
143
аполак — дошка з краю бервяна, гарбыль.
Тынянка абабіта аполкамі, і добра. -
144
апромеццю, промеццю — стрымгалоў, не зважаючы ні на кога.
Як угледзіць бацьку, апромеццю ляціць. -
145
апрыч — асобна.
Ад усіх апрыч сядзіць. -
146
апрычонкі, асабенкі — смачная ежа, якую трымаюць асобна для пестунка.
Ён толькі асабенкі есь, зласелы, здураны. -
147
апсік — прэч, уцякай (вокрык на ката).
Апсік, дуронік! -
148
апурхнуць — натапырыць пер'е, абвяць.
На такой золі куры апурхлі. -
149
апячы — спячы, запячы.
У печы апяку печанёўку. -
150
арфаваць — веяць, правейваць.
За дзень столькі мяхоў жыта наарфавалі. -
151
асада — драўляная акантоўка акна.
Асаду паставілі, засталося толькі рамы ўставіць і зашкліць. -
152
асва, асвіна — аса.
Проста асвой у вочы лезіць да яго, не адбіцца. Асвіна прыстала - не адмахацца ад яе. -
153
асвер — жардзіна ў студні, на якой трымаецца вядро (журавель).
Асвер задзёр шыю ўгару з вядром у зубах. -
154
асвойчыць — прыручыць, зрабіць свойскім.
Пакуль сабаку асвойчылі, усе пакусаныя хадзілі. -
155
асвяраць — падважваць.
Асвер бярно, а я моху падторкну. -
156
асвяціць — асвятліць, пасвяціць.
Запалю я свечачку, асвячу я сцежачку. -
157
асеціць — абсесці, атабуніць, апанаваць.
Яго ж не сямёра асеціла (не шмат дзяцей).
(Яўна ад сеткі.) -
158
асецішча — месца, дзе стаяла асець (восець).
На асецішчы буракі ўрадзілі. -
159
асівець — пасівець.
А як жа ты асівеў, а мой жа ты свой. -
160
асіта — сітнёг.
Асіты з берагу нажала на подсціль.
На запыт знайшлося 197 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць