На запыт знайшлося 18 артыкулаў

  1. 1
    рубанак
    трэба як свінне рубанак. Гл. свіння.
  2. 2
    рубаць
    кашляць як дрова рубаць. Гл. дровы.
  3. 3
    рубель
    як новы рубель. Слон. Ухв. Пра некага вельмі прыгожага, прыстойна апранутага. Даніловіч, 239.
    паглядзець на каго як рублём падарыць (адарыць). Гродз., Воран., Смарг. Пра добразычлівы, прыветны погляд на каго-н. Даніловіч, 244; ФА.
    паглядзець як тры рублі даць. Касц. Матэрыялы 1981, 14. Тое ж.
    хітры як тры рублі. Чэрв. Насмешл. Пра некага хітрага, пранырлівага. ФА.
    набрацца як Марцін за рубля. Гл. Марцін.
    погледаты ек рубля просіты. Жытк. Пагардл. Пра ліслівы, прасіцельны погляд каго-н. ТС 4, 80.
  4. 4
    рубнуць
    як сякераю рубнуць. Гл. сякера.
  5. 5
    руда
    рыжае як руда. Ашм. Пра нешта колеру бруду, гразі. СПЗБ 5, 164.
  6. 6
    руды
    аблезлы як рудая мыш. Гл. мыш.
    згінуць (змарнавацца, прапасці) як рудая мыш [у балоце]. Гл. мыш.
    мокры як рудая мыш. Гл. мыш.
    упацець як рудая мыш. Гл. мыш.
    як рудая мыш. Гл. мыш.
    вугінуць як рудые мушы. Гл. мыш.
    ганяць як рудых мышэй. Гл. мыш.
    разбегчыся як рудыя мышы. Гл. мыш.
    рассыпацца як рудыя мышы па свеце. Гл. мыш.
    косы ек у собакі рудого. Гл. сабака.
  7. 7
    ружа, гл. таксама рожа, роза
    цвісці як ружа. Ваўк. п. Ухв. Пра добрае, прывольнае жыццё дзяўчыны, жанчыны. Federowski, 59.
    чырвоны як ружа. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта прыемна чырвонае. Federowski, 71.
    як ружа-квята. Воран. Захапл. Пра вельмі прыгожую дзяўчыну, жанчыну. Даніловіч, 244.
  8. 8
    ружжо
    п'ець як з ружжа б'ець. Мсцісл. Насмешл. Пра ахвотніка выпіць. Высл., 365.
  9. 9
    рука
    Без навук як без рук. Прык. Пра немагчымасць абысціся без навучання. Санько, 114.
    як без рук. Бабр., Пін., Слон., Стаўб., Івац. Пра бездапаможнае, цяжкае абыходжанне без каго-, чаго-н. МК, 308; ПП 1, 150; Высл., 425; ЗЗайкі.
    прычапіцца як смала к рукам. Гл. смала.
    ласкава як матчынымі рукамі. Ухв. Пра вельмі ласкавае абыходжанне. Янк., Пар., 94.
    рабіць як не сваімі рукамі. Бераст., Мсцісл. Пра неакуратнае, нязграбнае выкананне нейкай працы. Сцяшковіч, 617; Даніловіч, 238; Юрчанка 1969, 114.
    як рукамі развесці. Мёр. Пра малы зямельны надзел. Нар. скарбы, 141.
    праворны як мятла ў руках. Гл. мятла.
    паўміралі як за рукі пабраліся. Ваўк. п., Івац. Пра вельмі кароткія прамежкі паміж смерцю каго-н. Federowski, 216; ЗЗайкі.
    Шчасце не цукерка - у рукі не возьмеш. Гл. цукерка.
    як рукой дастаць. Лельч. Пра блізкую мэту, малую адлегласць, якую лёгка пераадолець. Кучук, Малюк, 119.
    як рукой зняло. Ваўк. п., Стаўб., Клецк., Шчуч., Жытк., Лельч., Івац. Пра эфектыўны сродак, спосаб лячэння, калі хвароба, перажыванні, пачуцці хутка і надзейна мінуліся. Federowski, 265; Сержпутоўскі 1999, 81, 137; МК, 317; Высл., 430; ТС 5, 127; Кучук, Малюк, 119; ЗЗайкі.
    як рукой падаць. Свісл. Сцяшковіч, 618. Тое, што як рукой дастаць.
    блізка як рукою падаць. Капыл., Слуцк. Высл., 287; Янк., Пар., 17; Никифоровский, 202; Сержпутоўскі 1999, 18. Тое ж.
    сон як у руку даў. Ваўк. п., Іўеў., Маст., Воран., Івац. Пра прарочы сон, які спраўдзіўся. Ляцкий, 42; Federowski, 265; Сцяшковіч, 620; Высл., 386; ЗЗайкі.
  10. 10
    рукавіцы
    хлопцаў як рукавіц у каго. Івац. Жарт. Пра некалькіх кавалераў у дзяўчыны. ЗЗайкі.
    трэба як бязрукаму рукавіцы. Гл. бязрукі.
  11. 11
    рукаў
    даць як з рукава. Ваўк. п. Пра малую колькасць нечага пададзенага, падараванага. Federowski, 296; Янк., Пар., 51.
    пісаць як з рукава сыпаць. Паст. Ухв. Пра бойкае, хуткае пісанне. СПЗБ 5, 53.
    Жонка не рукаў - не адпораш. Прык. Пра неабходнасць паважлівага стаўлення да жонкі і непажаданасці неабдуманага разыходжання. Federowski, 366.
  12. 12
    руно
    прапасці як сабачае руно. Глуск. Насмешл. Пра нейчую бясслаўную пагібель. АВНЛ.
  13. 13
    рунь
    зелянець як рунь увосень. Ухв. Пра нейчую роўную прыгожую зеляніну. Бялькевіч, 372.
  14. 14
    русалка
    гойдацца бы русалка на вярбе. Слуцк. Пра кагосьці, хто не пасядзіць роўна, калышацца, гойдаецца. Сержпутоўскі 1999, 96.
    хадзіць як русалка. Ваўк. п. Няўхв. Пра непрычасаную жанчыну. Federowski, 48.
    шлакатацца бы русалка. Пра кагосьці, хто забаўляецца казытаннем, дурэе. Шпилевский, 187; Dybowski, 192. ≺ Шлакатаць - казытаць. Традыцыйна русалкам прыпісваецца казытанне сваіх ахвяр, што магло прыводзіць і да смерці.
    валасы як у русалкі. Няўхв. Пра незаплеценыя, распушчаныя па плячах валасы. Янк., Пар., 24.
    уросіцца по поес бы русаўка. Стол. Пра жанчыну, што намокла ад расы падчас працы ўранку ў полі, агародзе, лесе. ТС 4, 69.
  15. 15
    рускі
    дурны як рускі бот. Гл. бот.
  16. 16
    рута
    зялёны як рута. Ваўк. п., Рэч. Пра яскрава-зялёны колер чаго-н. Federowski, 354; ЛЦ, 107. ≺ Рута - эталон зялёнага колеру.
    сена бы рута. Слуцк., Ухв. Пра пахучае сенца добрай якасці. Сержпутоўскі, 34.
  17. 17
    ручай
    Смерць не ручаіна - не пераскочыш. Прык. Пра немагчымасць мінуць смерць. Янкоўскі 1971, 41.
    папярок горла стаў як камень ручэй перакрыў. Гл. камень.
  18. 18
    ручнік
    язык доўгі як ручнік. Чэрык. Няўхв. Пра плеткара, балбатуна, выкрывальніка сакрэтаў. ЛЦ, 67.

Паведаміць пра недакладнасьць