На запыт знайшлося 77 артыкулаў

  1. 41
    умірушчы
    плакаць як па ўмірушчаму. Ушацк. Пра голасны жаласны плач. Барадулін, 106.
  2. 42
    умураваны
    нібы ўмураваны. Ухв. Пра нешта моцна замацаванае на месцы. Санько, 69.
  3. 43
    умыты
    як расолам умыты. Гл. расол.
  4. 44
    умярці
    Замуж пайсці як умярці. Шум. Прык. Пра беззваротную змену сацыяльнага статусу жанчыны. АВНЛ.
  5. 45
    унесці
    як вада ўнясла. Гл. вада.
  6. 46
    уніз
    ляцець дадому як з гары ўніз. Гл. гара.
  7. 47
    уночы
    прывыкнуць як уночы спаць. Пра звычку да чаго-н. натуральнага, прынятага. Янк., Пар., 133.
    У марцы як у гарцы: уноч пячэ, а ўдзень цячэ. Гл. гарац.
  8. 48
    унук
    шчаслівая як матка, унукаў дачакаўшыся. Гл. матка.
  9. 49
    упасці
    Ажаніцца - не ўпасці: не устанеш, не атрасешся. Воран. Прык. Пра жаніцьбу як сур'ёзны крок у жыцці, калі адступленне дужа цяжкае і непажаданае. Ляцкий, 2; Сцяшковіч, 580.
    прапасці як у ваду ўпасці. Гл. вада.
    прапаў як у процьму упаў. Гл. процьма.
    сказаў як упаў у лужу. Воран. Няўхв. Пра нешта недарэчы, абы-як сказанае. Арх. Гр.
    як мыш у пастку ўпаў. Гл. мыш.
    як у воду ўпаў. Гл. вада.
  10. 50
    упіцца
    Ажаніцца - не ўпіцца. Уздз. Прык. Пра сур'ёзнасць жаніцьбы, ад якой няма як «праспацца». Federowski, 11; Мін.-Мал., 1970, 158.
  11. 51
    упусціўшы
    укараць рыхтык як рака ў ваду ўпусціўшы. Гл. рак.
  12. 52
    урод
    разінуў рот як урод. Абразл. Пра разяваку, тупаватага чалавека. Ляцкий, 37.
  13. 53
    урыты
    стояць ек урыты. Стол. Пра нейчае нерухомае становішча, стаянне. ТС 5, 209.
  14. 54
    усміхнуцца
    Шчасце як сонейка: усміхнецца і схаваецца. Гл. сонейка.
  15. 55
    усрацца
    маўчаць як усраўшыся. Вілен. Здзекл. Вульг. Пра чалавека, які не мае нічога сказаць у сваё апраўданне. Sielicki, 160.
  16. 56
    уссесці
    як чорт уссеў на каго. Гл. чорт.
    дурэе як на яго чэрці ўсселі. Гл. чорт.
  17. 57
    уставіць
    ажаніцца як нагу ў бот уставіць. Гл. нага.
    усё гатова як нагу ў бот уставіць. Гл. нага.
  18. 58
    устаць
    Ажаніцца - не ўпасці: не устанеш, не атрасешся. Гл. упасці.
    бледны як з таго свету ўстаў. Гл. свет.
    як з магілы ўстаў (выйшаў, падняўся). Гл. магіла.
    як з таго свету ўстаў. Гл. свет.
    як ракам устаў. Гл. ракам.
  19. 59
    усыпана
    як усыпана. Арш., Стаўб. Ухв. Пра вялікую колькасць грыбоў, ягад, яблыкаў. МК, 320.
  20. 60
    усыпаць
    як апошняе ў печ усыпаўшы. Гл. апошняе.
    як паследняе ў печ усыпаўшы. Гл. паследняе.

Паведаміць пра недакладнасьць