На запыт знайшлося 77 артыкулаў

  1. 21
    уесці
    стаяць як дронк уеўшы. Гл. дронк.
  2. 22
    ужалены
    адскочыць бы ўжалены. Слуцк. Пра кагосьці, хто рэзка, імкліва, нечакана адскочыў. Сержпутоўскі 1999, 16.
  3. 23
    уз'ехаць
    як на пень уз'ехаць. Гл. пень.
  4. 24
    узімку
    баяцца як мух узімку. Гл. муха.
    як узімку. Бял. Пра чалавека, які празмерна цёпла апранаецца. Бялькевіч, 18.
  5. 25
    узыход
    жаданая праца як узыход сонца. Гродз. Ухв. Пра любімую працу. Цыхун, 182.
  6. 26
    узяты
    вясёлы як у неба ўзяты. Гл. неба.
  7. 27
    узяцца
    хадзіць як пан у бокі узяўшыся. Гл. пан.
  8. 28
    узяць, забраць
    〈як〉 чорт на форму ўзяў (забраў) каго, што. Гл. чорт.
  9. 29
    укінуць
    пакараць як рака ў воду ўкінуўшы. Гл. рак.
    прапала як у пекла ўкінуў. Гл. пекла.
    як у агонь укінуць. Гл. агонь.
  10. 30
    уклюнуць
    адзінокаму мужыку як курыцы: ідзе ні капануў, дак і ўклюнуў. Гл. курыца.
    кусочак як вераб'ю ўклюнуць. Гл. верабей.
  11. 31
    укопаны
    спіць як укопаны. Зэльв. Пра моцны сон каго-н. Сцяцко 2005, 22.
    стаяць як укопаны. Івац. Пра кагосьці нерухомага. Сцяшковіч, 620; ЗЗайкі.
    як укопаны. Лях., Стаўб. Пра чалавека ці жывёліну, што спыніліся - і ні з месца, нерухома стаяць. СПЗБ 5, 198; ФА.
  12. 32
    украсці
    пропав як бы хапун ёго ўкрав. Гл. хапун.
    глядзець з-пада лба, бы нешта ўкраў. Рэч. Пра насуплены, устрывожаны погляд каго-н. Pietkiewicz, 375.
    так стараўся як бы подмаз украў. Гл. подмаз.
    аглядвацца як парася ўкраўшы. Гл. парася.
    даць як украўшы. Ваўк. п., Бераст., Смарг. Няўхв. Пра малую колькасць дадзенага, выдзеленага. Federowski, 73; Нос., 31; Даніловіч, 258; Sielicki, 158; ФА.
    стаяць як у бога цялё ўкраўшы. Гл. Бог.
  13. 33
    укусіць
    скрывіцца быццам укусіў кіслы яблык. Гл. яблык.
    даць як на раз укусіць. Няўхв. Пра малую, недастатковую колькасць дадзенага. Янк., Пар., 51.
    Дурань не вужака, не ўкусіць. Гл. вужака.
    трэба як раз хлеба ўкусіць. Гл. хлеб.
    укол як камар укусіў. Гл. камар.
  14. 34
    улеплены
    як у сук улеплена. Гл. сук.
  15. 35
    улетку
    захацець як улетку вады. Капыл. Пра вялікае жаданне нечага. Рабкевіч, 81.
    зваліцца як халодны снег на галаву ўлетку. Гл. снег.
  16. 36
    уліты
    касцюм як уліты. Мсцісл. Ухв. Пра касцюм, дакладна адпаведны фігуры. Юрчанка 1977, 219.
    сядзець як уліты. Івац. Ухв. ЗЗайкі. Тое ж.
  17. 37
    уліць
    Навука не піва - у рот не ўльеш. Гл. піва.
    Розум не кулеш, у голаву не ўліеш. Гл. кулеш.
  18. 38
    уляпіць
    сказаць як у сук уляпіць. Гл. сук.
  19. 39
    умерлы
    паможа як умерламу (змарламу, змарнаму, мёртваму) кадзіла (прыпарка). Ваўк. п., Слуцк., Нясв., Касц., Слон. Іран. Пра нешта, што абсалютна не дапаможа. Федароўскі, 215; Сержпутоўскі 1999, 137, 138, 383; Бялькевіч, 216; Высл., 361; ФА.
    трэба як умерламу балалайка. Іран. Пра нешта абсалютна непатрэбнае. Янк., 434.
  20. 40
    уміраць
    хочацца як багатаму ўміраць. Гл. багаты.

Паведаміць пра недакладнасьць