1 Падкаморы, у Вялікім Княстве Літоўскім службовая асоба, якая разглядала спрэчкі ў падкаморскім судзе. 2 Падканцлер, службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім; намеснік канцлера. 3 Падлоўчы, службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім; намеснік лоўчага. 4 Падскарбі, вышэйшая службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім, загадваў дзяржаўным скарбам. 5 Падстароста, намеснік старосты. 6 Падсудак, памочнік суддзі ў Вялікім Княстве Літоўскім. 7 Пазова (позва, позыў да права), пісьмовы выклік у суд у Вялікім Княстве Літоўскім. 8 Палеаграфія, гісторыка-філалагічная дысцыпліна, якая вывучае развіццё пісьменства. 9 Панегірык, літаратурны жанр: хвалебная прамова ці літаратурны твор (ода). 10 Панславізм, ідэя аб'яднання славянскіх народаў пад вяршэнствам расейскага цара ў канцы 18 - пачатку 20 ст. 11 Пантэізм, рэлігійнае і філасофскае вучэнне, якое атаясамлівае Бога і сусветнае цэлае. 12 Паны-рада, найвышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім. 13 Паралагізм, тэрмін логікі, які абазначае ўсякі лжывы доказ; сінонім сафізму. 14 Пасол соймавы, дэпутат, прадстаўнік павятовай шляхты Вялікага Княства Літоўскага на агульным (вальным) сойме. 15 Паспалітае рушэнне, усеагульная мабілізацыя, апалчэнне, агульны паход у Вялікім Княстве Літоўскім. 16 Патрыстыка, сукупнасць тэалагічных, філасофскіх і палітыка-сацыалагічных дактрын хрысціянскіх мысліцеляў 2- 8 ст., т.зв. айцоў царквы. 17 Патрыярх, найвышэйшая духоўная асоба ў праваслаўнай царкве. 18 Патэнцыя, наяўнасць сіл, матэрыяльных сродкаў і іншых магчымасцей, неабходных для якіх-небудзь дзеянняў. 19 Паўперызм, галеча працоўных мас як вынік узрастаючай эксплуатацыі. 20 Пафас, гарачае пачуцце, уздым.