1 квадра // кварта Квадра. Адна з чатырох фаз месяца (маладзік, сход, поўня, ветах). У Верамейках сонца гэтае бачылі адны лічаныя хвіліны, але надзея на перамену надвор'я… 2 квадрант // квадрат Квадрант. 1. Чацвёртая частка круга. Возьмем цяпер поўны круг і правядзём у ім гарызантальны і вертыкальны дыяметры. Гэтыя дыяметры падзеляць круг… 3 кваканне // квактанне // квахтанне Кваканне. Гучанне, падобнае на «ква-ква» (звычайна пра лягушак). Мы падышлі да белых парэнчаў на мастках рэчкі, якой амаль зусім не было відаць. Праўда,… 4 кваква // квактуха / квахтуха // квакша Кваква. Птушка сямейства чаплевых з кароткімі нагамі і чубком на галаве. Чорнагаловая кваква. Квактуха. Курыца, якая выседжвае або водзіць куранят.… 5 кваліфікаваны // кваліфікацыйны Кваліфікаваны. Які мае спецыяльныя веды, навыкі; з высокай кваліфікацыяй; умелы, вопытны. Заслонаў скардзіўся на адсутнасць металу, на тое, што не хапае… 6 кветачны // кветкавы// кветнікавы // квяцісты Кветачны. Прыгатаваны з кветак. Кветачны адэкалон. Кветачная эсенцыя. Кветкавы. 1. Які мае адносіны да кветкі, кветак. Кветкавы пыл лёгка распыляецца…