1 медальер // медальён Медальер. Спецыяліст па вырабу форм для адліўкі і чаканкі манет і медалёў. Філіграннае майстэрства савецкіх медальераў атрымала заслужанае прызнанне.… 2 меліяраваны // меліярацыйны Меліяраваны. Палепшаны шляхам асушэння (пра землі). Роўным, без хмызоў і беразнякоў, без канавак праз кожныя сто метраў, усеяным высокімі травамі і… 3 мемарыяльны // мемуарны Мемарыяльны. Які служыць для ўвекавечання памяці якой-н. асобы ці падзеі. У дваццатыя і трыццатыя гады Вітольд Каятанавіч [Біруля] актыўна працуе ў… 4 мензула // мензурка Мензула. Спец. Інструмент для тапаграфічных здымак. - Гэта ж мая любімая работа - мензула, нівелір, планшэт, калька і прасторы зямлі, запісаныя на паперу… 5 месніцкі // месны // местачковы // мясцовы Месніцкі. Які абараняе вузкамясцовыя інтарэсы. МТС больш зыходзяць з дзяржаўных інтарэсаў, многія ж калгасы - з месніцкіх і нават спажывецкіх, гэта,… 6 метадалогія // метадычнасць // методыка Метадалогія. Вучэнне аб навуковым метадзе наогул і аб метадах асобных навук. Катэгорыя формы і зместу вельмі складаная агульнафіласофская праблема,… 7 метраполія // мітраполія Метраполія. 1. У Старажытнай Грэцыі: горад-дзяржава (поліс) у адносінах да заснаваных ім пасяленняў-калоній на тэрыторыі іншых краін. Парадкі калоній… 8 метэарыт // метэор Метэарыт. Цвёрдае цела касмічнага паходжання, якое ўпала на Зямлю з міжпланетнай прасторы. Тады я паверыў, што ўчора сапраўды недзе ўпаў метэарыт, і… 9 механізаваны // механізатарскі Механізаваны. Аснашчаны машынамі і механізмамі. Камандзіры механізаваных часцей вывучаюць гэтыя ўзгоркі, дарогі, масты, пераправы. А.Алешка. Механізатарскі.… 10 механістычны // механічны Механістычны. Заснаваны на прынцыпах механіцызму - антыдыялектычнага напрамку ў філасофіі, які зводзіць усю разнастайнасць быцця да простых законаў механікі.…