На запыт знайшлося 9 артыкулаў

  1. 1
    Маковой росинки во рту не было — Ні расінкі ні каліва ў роце = У роце не расілася = Расы ў роце не было = І росачкі ў губе не было = Макулінкі (расіначкі) ў роце не было = Не піўшы не еўшы
  2. 2
    Маленькая собачка до старости щенок — Маленькі сабачка да веку шчаня (цюцька) = Маленькі сабачка ў шчанюках састарэўся
  3. 3
    Маленький, да удаленький — Хоць маленькі, але ўдаленькі = Хоць малая, ды ўвішная = Хоць караткаваты, ды вузлаваты = Хоць малы, ды вялікаму лапці падпляце = Невялікая мурашка, а горы капае = Маленькая кулька мядзведзя валіць
  4. 4
    Мал золотник, да дорог — Конік маленькі, але даражэнькі = Талер маленькі, а даражэнькі = Маленькі, ды залаценькі = Грош маленькі, ды вялікія справы робць
  5. 5
    Мал мала меньше — Адзін пад адным = Пад адзін струп = Адно аднаго не нясе
  6. 6
    Малые дети - малая печаль, большие дети - большая печаль — Малыя дзеткі - малыя і бедкі = Малыя дзеці - галава баліць, вырастуць - сэрца = Малыя дзеці - рукі баляць, вялікія - сэрца баліць = Малыя дзеці - малы клопат, большыя дзеці - большы клопат
  7. 7
    Маменькин сынок — Сынок-пестунок = Бабін дурань = Мамін дурань
  8. 8
    Марать руки — Рукі паганіць (паскудзіць)
  9. 9
    Мастер на все руки — Рукі на ўсе штукі = Штукар на ўсякія штукі = Усё гарыць у руках = З рукамі = І шавец, і кравец, і каваль, і стругаль

Паведаміць пра недакладнасьць