-
1
Медведя не убил, а шкуру запродал — Мядзведзь у лесе, а ён скуру прапіў (а скура прададзеная) = Яшчэ не злавіў, а ўжо скубе = Жарабя ў мяху, а ўжо хамут шыюць = Рэчкі не пераплыў, а панчохі ўжо сушыць = Калі мядзведзь у лесе, то скуры не дзяруць
-
2
Медвежий угол — Глухі закутак
-
3
Между молотом и наковальней — Між молата і кавадла = Паміж ліха і гора (паміж ліханька і горанька)
-
4
Мели, Емеля, твоя неделя — Мялі, васпане, пакуль язык не прыстане = Мялі, Апанас, цяпер твой час = Мялі, крывая, твая радавая = Мялі, Іване, дакуль ветру стане
-
5
Менять (променять) кукушку на ястреба — Быка на індыка мяняць (змяняць) = Галубку на саву мяняць
-
6
Менять шило на мыло — Дуплятае на прабітае мяняць = Гаршчок на гліну мяняць
-
7
Мерить на свой аршин — На свой капыл мераць = На сваю мерку мераць
-
8
Мертвым (мертвецким) сном (спать) — Хоць зубы выберы (павырывай) = Як нежывы = Як забіты = Як маку наеўшыся = Як пасля маку = Як п'яны
-
9
Метать громы и молнии — Перуноў даваць = Фаеру даваць
На запыт знайшлося 9 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць