-
1
Не боги горшки обжигают — Не святыя гаршкі лепяць = Не Бог пашыў боты - шаўцовай работы
-
2
Не было печали — Вось ліха = Не меў клопату
-
3
Не было печали, так черти накачали — Не мела баба клопату дык купіла парася = Купіў дуду на сваю бяду = Не было дуды - не было й бяды = Не меў Саўка клопату, дык жонку ўзяў
-
4
Не в бровь, а в глаз — Сказаў як уцяў = Як у сук улеплена (уляпіў) = Секануў як крапівою = Сказаў як звязаў = Сказана як звязана
-
5
Не в духе — Не ў гуморы
-
6
Не велика беда — Такой (малой) бяды = Клопат вялікі = не бяды
-
7
Не верь глазам своим — Не заўсёды вер воку = Не вер вачам: вазьмі цы памацай = Як не верыш вачам, то памацай сам = Пажар тушы знізу, на рэчы глядзі зблізу
-
8
Не взвидеть света (испытать сильную боль) — Аж сем бажніц (касцёлаў) убачыць = Думаў, неба лізну
-
9
Не вздыхай тяжело, не отдадим далеко - хоть за курицу, да на свою улицу — Не ўздыхай глыбока, не аддамо далёка - хоць за курапатку, ды ў сваю хатку = Хоць за варонку, ды на сваю старонку = Хоць за Лыску, абы блізка
-
10
Не видать как своих ушей — Угледзець (убачыць) як сваю патыліцу = Угледзець як сваё вуха = Убачыць як свіння неба
-
11
Не видеть дальше своего носа — Не бачыць далей, як канец носа свайго
-
12
Не в свои сани не садись — Не лезь на чужое седала = У чужыя сані не садзіся = Не ў сваё карыта не лезь = Не ў свае штаны не ўбірайся
-
13
Не все дома — Без пятай дошчачкі = Не ўсе дошчачкі ў парадку = Не ўсе ў бердзе (яму) = Клёку ў галаве не мае = Алею ў галаве мала
-
14
Не все золото, что блестит — Не ўсё тое смачна, што ўзрачна = Не ўсё тое золата, што свеціць = Не ўсё мёд, што салодкае = Не кожная блішчастая стрэльба добра страляе
-
15
Не все коту масленица — Не заўсёды як на Дзяды = Мінуўся той час, што з мёдам (з салам) варыў квас = Мінуліся тыя рокі, калі паны браліся ў бокі = Не ўсё ж мігдаламі карміць
-
16
Не всяк тот кусает, кто усом потрясает — Не кожны куслівы, хто звяглівы = Не ўсе старыя шчупакі карасёў хапаюць
-
17
Не гони кнутом, а гони овсом — Кармі мукою, дык пойдзе рукою = Каня не дагледзіш - далёка не заедзеш = Давай каню не пугу, а сена з лугу = Каб конь добра вёз - давай яму авёс
-
18
Не давать прохода (покоя) — Быту (збыту) не даваць = Ступіць не даваць = Жыцця не даваць = Вочы выймаць
-
19
Не давать спуску — Літасці не даваць = Не папускаць
-
20
Не дай бог — Крый Божа (Бог) = Хай Бог не дае = Хай Бог сцеражэ
На запыт знайшлося 78 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць