-
61
Несть числа — Лікам не злічыць = Ліку няма (не набрацца) = Лічбы не мець = Без лічбы = Страх глядзець = Цёмная хмара = Аж чорна = Недзе мех развязаўся = Як мурашак = Як маку = Як пчол у караніку = Зямля не падымае
-
62
Не суй нос не в свой вопрос — Не твая палоса - не сунь носа = Дзе сава і сыч, там носа не тыч = Дай спакой рэчы такой, то суседская справа = У чужое проса не тыч (не ткні) носа = Не руш, не чапай, не твая тут справа = Не лезь, куды цябе не клічуць = Не лезь туды, дзе табе не трэба = Схавай свае тры грошыкі (грошы)
-
63
Не твоего ума дело — Не твайго носа палоса = Не тваім зубам гэта кусаць = Не тваім носам дзяўбаць = Што табе за справа: не твой хлеб есць, не тваю сарочку носіць
-
64
Нет и в помине — І заваду няма = І згадкі няма = І знаку няма
-
65
Не тогда собак кормить, как на охоту идти — Не тады хартоў кормяць, як у ловы едуць = Не тады карову карміць, калі трэба даіць = Не тады студню капаць, як трэба смагу праганяць
-
66
Не только свету, что в окошке — Не ўсё тое сонца, што глядзіць у ваконца = Не адзін сабака Лыска = Толькі й розуму, што ў цябе = Не адзін Гаўрыла ў Полацку = І за Гомлем людзі ёсць
-
67
Нет стыда в глазах — У сабакі (у рабога сабакі) вачэй пазычыўшы = Сорам як таму цюцьку = Сораму як у пеўня мяса на шпорах
-
68
Не тут-то было — Ды дзе там
-
69
Нет худа без добра — Ліха без дабра не бывае = Няма нічога ліхога, каб на добрае не выйшла = Няма такога зла, каб з яго камусь не выйшла дабра = Ліха перамелецца - дабро будзе = Будзе добра, як ліха пераміне
-
70
Не ты первый, не ты последний — Не ты першы, не ты рэшні (не ты астатні)
-
71
Не укладывается в голове — У галаве не тоўпіцца = Розуму не дабраць
-
72
Не учи ученого — Не вучы акуня (качаня) плаваць = Не вучы кульгаць: і так ногі баляць = Не вучы аратага араць, касца касіць, а сейбіта сеяць = Не вучы старога ката смятанку злізваць (з печы саскокваць) = Краўца не вучы, без цябе скрое = Не сягоння (я) стаў каля лаўкі хадзіць
-
73
Не фунт изюму — Не проста з моста = Не мех сшыць = Не пальцам пераківаць = Не люльку выкурыць = Не лапаць сплесці = Не лапці вязаць = Не абы-што
-
74
Не хвались замужеством третьего дня, а хвались третьего года — Не хвалі каня, запрагаючы, а дзеўку - выбіраючы = Не хвалі нявестку ў тры серады, а пахвалі ў тры гады = Лён хвалі ўвосень, а дзеўку - замужам = Хвалі дзень вечарам, а дзяўчыну замужам
-
75
Нечего сказать — Што і казаць
-
76
Не чета — Не раўня
-
77
Нечистая сила занесла (принесла) — Нячысцік прыгнаў = Паганая сіла прынесла = Бура прыгнала = Ліха прынесла
-
78
Нечистая совесть спать не дает — Чорнаму сумленню качарга шыбеніцай здаецца = Чужое не тучыць, бо сумленне мучыць = Злодзей спіць і дрыжыць = Грахі спаць не даюць
На запыт знайшлося 78 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць