-
21
Одно нынче лучше двух завтра — Сёння зробіш - заўтра як знойдзеш = Што зробіш сёння, не трэба будзе рабіць заўтра = Яду (абед) на вечар адкладзі, а бульбу сёння пасадзі
-
22
Оказать любезность — Ласку зрабіць (учыніць) = Літасць учыніць
-
23
Окунуться (уйти) с головой — Па вушы ўехаць
-
24
Олух царя небесного — Асёл маляваны = Дурань малёваны = Непадсяваны дурань = Глумак глумаком
-
25
О покойниках плохо не говорят — Пра нябожчыкаў лепей маўчаць = Нябожчыкі ўсе добрыя = Што зямлёю сакрыта, няхай будзе забыта
-
26
Опустить руки — Рукі злажыць = Крылы раскапусціць
-
27
Оставить без рубашки — З сарочкі вывесці = Да ніткі абабраць = Ні вала ні кала не пакінуць = Ні хаты ні лапаты не пакінуць = Руб ды пярэпірка засталіся
-
28
Оставить рожки да ножки — Хвост і грыву пакінуць = Рогі ды ногі пакінуць
-
29
Остатки сладки — Як мала стала, дык засмакавала = Апошні праснак - сама смак = Мала мелі - смачна елі
-
30
Остаться при своих интересах (козырях) — На тым жа суку сесці = На той самай сесці = З такам пайсці (вярнуцца) = Што прынёс, з тым і пайшоў = Як прыйшлі, так і размінуліся = На тым самым месцы сесці
-
31
Остер на язык — З языком як з мячом = Язык як брытва = Ажно ў пяты коле = Спрытны на язык
-
32
Отбоя нет — Хоць махалам махай = Не абабрацца
-
33
От всей души — Ад шчырае душы
-
34
От горшка два вершка — Кату па пяту = Вераб'ю па калена = Пчале па крылле = Сабаку па хвост = Раку па вусы = Ад зямлі не адрос = На раз аблізаць = Кавалер - кату па каўнер
-
35
Отдать концы — Ключыкі ў мора аддаць = Вечкам накрыцца = Век скончыць = Душа з цела выйшла
-
36
От добра добра не ищут — Не гані Бога ў лес, калі ў хату ўлез = Праз хлеб хлеба шукаць не трэба = Ад добрага лепшага не шукаюць = Шукаючы пірага, і хлеб згубіш = Цераз хлеб крошак не шукай
-
37
От зари до зари — Ад відна да відна (ад віднога да віднога) = Ад зары да зары
-
38
Отколоть номер — Коніка выкінуць
-
39
От корки до корки — Ад дошчачкі да дошчачкі (ад дошкі да дошкі) = Ад вокладкі да вокладкі
-
40
Откуда ни возьмись — Ні адтуль ні адсюль = Ні стуль ні ссюль = Адкуль ні возьмецца = Скуль ні ўзяўся
На запыт знайшлося 58 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць