На запыт знайшлося 30 артыкулаў

  1. 1
    Во веки веков (всегда) — Век-вяком = З век вякоў = З вякоў вечных = Як свет светам = Як свет стаіць
  2. 2
    Во веки веков (никогда) — Як свет светам = Як свет стаіць
  3. 3
    Во весь дух — Чым дух = Што духу = Як ёсць духу = На ўсе застаўкі (браць) = Што моцы = Колькі змогі
  4. 4
    Во весь рост — На ўвесь рост = Як вялікі
  5. 5
    Во времена оны — Не за нашым Богам = Не за нашай памяццю = Як свет зачаўся
  6. 6
    Во все горло (во всю глотку) — На ўсё горла = Усім голасам = Як варона на дождж = Крычаць як наняты
  7. 7
    Во всю ивановскую — На ўсе застаўкі (браць) = На ўсю (на ўсенькую) покалатку = Крычаць як у карчме
  8. 8
    Во всю прыть — Быццам вецер паімчаў = Як віхор = Як ветрам гнаны = Як маланка
  9. 9
    Во всяком случае — У кожным разе
  10. 10
    В огороде бузина, а в Киеве дядька — Гэты пра воз, а той пра коз = Хто пра хату, а хто пра лапату = Я яму пра абразы, а ён мне пра гарбузы
  11. 11
    В один прекрасный день — Аднаго дня = Аднаго разу
  12. 12
    В один присест — За адным заседам (вячэра за абедам) = За адным разам = Зараз
  13. 13
    В одно ухо вошло, а в другое вышло — Адным вухам слухае, а другім выпускае = У адно вуха ўпусціў, а ў другое выпусціў
  14. 14
    Водой не разольешь — І вада не размые = Вада не размые і свіння не разрые = І цапом не развядзеш = Як у адной кашулі хрышчаныя = Як прыкіпелі адзін да другога = Як галубкі ў пары = Як браты = Як спрэжаныя
  15. 15
    Воды не замутит — Вока нікому не запарушыць = Хоць у вуха кладзі = Хоць да сэрца (да раны) прыкладай = Вады ў лыжцы не замуціць
  16. 16
    Войти во вкус — Смак спазнаць (адчуць) = Усмакавацца (рассмакаваць)
  17. 17
    Войти в раж — У стос увайсці
  18. 18
    Волка бояться - в лес не ходить — Баючыся ваўкоў, застанешся без грыбоў = Баяўшыся трэску, і ў лес не трэба хадзіць = Хто ваўкоў баіцца, па ягады не ходзіць = Баючыся воўка, у лес не ісці
  19. 19
    Волка ноги кормят — Ваўка ногі жывяць (гадуюць) = Пасланцамі воўк не сыты = Старца кій корміць
  20. 20
    Волосы становятся дыбом — Шапка на галаве расце = Аж шапка паднялася = Нешта за каўнер бярэ = Вочы слупа (слупам) сталі = Дрыжыкі працінаюць = З капылоў далоў

Паведаміць пра недакладнасьць