На запыт знайшлося 27 артыкулаў

  1. 21
    Всякий купец хвалит свой товар — Кожны стралец сваю стрэльбу хваліць = Кожны цыган сваю кабылу хваліць = Кожны пастух сваёй пугай хваліцца = На кірмашы і бык цельны = Не ганячы, не купіш, не хвалячы, не прадасі
  2. 22
    Всяк кулик свое болото хвалит — Дзе хвоя ні стаіць, а ўсё свайму бору шуміць = Жыве кулік, дзе прывык, і кожны роднае балота хваліць = Жаба квокча, сваё балота хваліць
  3. 23
    Всяк молодец на свой образец — У кожнага кавалера свае манеры = Кожны кравец сваім кроем, кожны кеп сваім строем = Кожны кравец сваім кроем крое = Усялякі гад на свой лад = Усякі чалавек сваім стылем жыве
  4. 24
    Всякому овощу свое время — Свой час ягадзе, свой час баравіку = Будзе пара, вырасце трава = Будзе час - будзе і квас, не ўсё за раз = Парою сена косяць = Усё добра ў пару
  5. 25
    Всяк петух смел на своей навозной куче — У сваім гародзе роўны ваяводзе = На сваім падворку і сабака адважнейшы = І верабей на сваім падворку спраўны = На сваім сметніку і верабей гаспадар = На сваім сметніку і певень смелы (смялейшы)
  6. 26
    Всяк по-своему с ума сходит — Як хто хоча, так па сваім бацьку плача = Кожны па-свойму дурнее = Розум на розум не выпадае = Кожная галава свой розум мае = У каго якая натура
  7. 27
    Всяк сверчок знай свой шесток — Ведай, каток, свой куток = Калі ў кепскім кажусе, не садзіся на куце = Ёсць у каліце - сядай на куце, а на плячах хатуль - пытаюць: «Адкуль?» = Не лезь, куды галава не лезе
12

Паведаміць пра недакладнасьць