-
21
Голому разбой не страшен — Голы разбою не баіцца = Старцу пажар не страшны = Мокры дажджу не баіцца = З жабрака сарочкі не здзярэш
-
22
Гоняться за двумя зайцами — На сем сукоў садзіцца = Дзвюх сарок за хвосг трымаць = Два зайцы гнаць
-
23
Гора родила мышь — З вялікага гуку не будзе чаго браць у руку = Шырокі двор, ды невялікі збор = З вялікага грому малы дождж = З вялікае хмары малы дождж
-
24
Горбатого могила исправит — Гарбатага хіба труна выпрастае (паправіць) = Гарбатага выпрастае магіла, а ўпартага - дубіна = Крывога дрэва не выпрастаеш = З дугі аглоблі не зробіш = Калі пень, то і будзе пень
-
25
Горе луковое — Гора чубатае = Згарода няшчасная = Няздара нейкая
-
26
Гори синим огнем — Гары яно гарам = А няхай яно дымам возьмецца = Хай яго агні высмаляць = Хай яно перуном (пылам) пойдзе = Няхай тут усё дымам сядзе = Каб яно дагары з дымам пайшло = Бадай ты без агню згарэў = А няхай ты згары = Каб ты ўпапялеў = Каб цябе агонь спаліў = Агнём цябе запалі
-
27
Господь терпел и нам велел — Бог жабраваў і нам казаў = Цярпі, Зося, так прыйшлося = Цярпі, казача, не выпадае йначай
-
28
Готовь летом сани, а зимой телегу — Ладзь калёсы зімою, а сані летам = На свята думай пра будзень, а ўлетку пра зіму
-
29
Грамоте учиться - всегда пригодится — Вучыся, нябожа, вучэнне паможа = Навука хоць намучыць, але жыць навучыць = Што замаладу навучышся, на старасць як знойдзеш = Навуку за плячыма не носяць
-
30
Грехи любезны доводят до бездны — Не заглядайся на чужых жонак: не скасееш, дык здурнееш = Сам сябе загубіш, як чужую жонку прыгалубіш = Што цела любіць, тое душу губіць = Не кладзіся каля чужой жонкі - адаб'юць пячонкі
-
31
Гром не грянет - мужик не перекрестится — Не прыйдзе трывога - не ўспомніш і Бога = Як трывога, тады да Бога = Пакуль пярун не грымне, чалавек яму не паклоніцца = Пакуль не загрыміць, мужык не перахрысціцца
-
32
Груши околачивать — Вуглы абціраць = Мухі лавіць = Па завуголлі туляцца
-
33
Гулять смолоду - помирать под старость с голоду — Хто замоладу не працуе, той на старасць жабруе = Хто гуляе змоладу, той памрэ з голаду = Гульня ў маладосці дае хваробу на старыя косці = Змоладу банкетавалі, а пад старасць жабравалі = Змоладу балі спраўлялі, пад старасць галышамі сталі = Не хочаш у маладосці працаваць, будзеш на старасці з торбачкай танцаваць
-
34
Гусь свинье не товарищ — Мядзведзь карове не брат = Воўк сабаку не радня = Качар курыцы не пара = Воўк казе не таварыш = Раўня як свіння да каня = Свіння каню не таварыш = Багатыр беднаму не брат = Сыты галоднаму не раўня
На запыт знайшлося 34 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць