-
41
Долг платежом красен — Што вінен, аддаць павінен = Умеў узяць - умей і аддаць = Любіш браць - любі і аддаць = Пазычай - як умееш, аддавай - хораша = Прыйшоў з мехам, не адбудзеш смехам = Круці, не круці, а што трэба заплаці
-
42
Дома стены помогают — У сваёй хаце і вуглы памагаюць = У сваёй хаце і качарга помач = У сваёй хаце і дзіркі грэюць
-
43
Дом невелик - гулять не велит — Сямейка малая - (усім) работы хапае = Гурт невялічкі - гуляць няма звычкі = Былі бы мы сямёра, змаглі б усё ўчора
-
44
До основания — Ушчэнт (дашчэнту) = Дарэшты = Да пня
-
45
До отвала — Як стаць = Як завязаць = Па (самую) завязку = У разорву = Аж цераз вушы = Цераз горла валіцца = Ажно кішка прутам стала
-
46
До последнего издыхания — Да самага скону = Да астатняга дыху
-
47
Дорога ложка к обеду — Дарагое яечка да Вялікадня = Дождж у пару, што золата = Усё добра ў пару = Дарагая помач у свой час = Не ў час лыжка па абедзе
-
48
Дорог не обед, а привет — Не дорага ежка, дорага пацешка = Даражэйша не сняданне, а прывітанне = Не частуй (мяне) ні піўцом, ні вінцом, а прывітай шчыранькім слаўцом = Піццё - смяццё, пасядзёнка дорага = Ці з перцам, ці не з перцам, абы са шчырым сэрцам
-
49
Дорого, да мило, дешево, да гнило — Прыгажэйшае - даражэйшае, а што заганнае, тое таннае = Ёсць загана - купіш танна = За тавар гнілы і грош малы = Якія грошы, такі і тавар = Таннае мяса сабакі ядуць (цягаюць)
-
50
До свадьбы заживет — Пакуль жаніцца, загаіцца = Пакуль шлюб браць - нічога не знаць
-
51
До скончания века — Па век вякоў (векаў) = Да скону свету = Пакуль свет (стаіць) = Давеку
-
52
Доход не живет без хлопот — Хто дбае, той мае = Гаспадарка - клапатарка = Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць = Дзе гаспадар ходзіць, там ніўка родзіць = Пільнуй гаспадаркі - будуць у гаршку скваркі
-
53
До черта — Чорт колькі = Чортава процьма = Да гібелі = Да халеры
-
54
Драть шкуру — Скуру дзерці = Дзерці як воўк кабылу = Скуру палосамі дзерці
-
55
Дрожать над каждой копейкой — За капейку калаціцца = Крукам вісець над шэлегам
-
56
Друзья познаются в беде — Зычлівага прыяцеля ў няшчасці пазнаюць = Прыяцеля ў няшчасці пазнаеш = Хто ў бядзе не быў, той праўдзівых прыяцеляў не знае
-
57
Дубина стоеросовая — Варона загуменная = Доўбня (даўбешка) дурная = Цялё нялізанае = Палена дурное
-
58
Дуракам закон не писан — Дурны законаў не чытае, ды свае мае = Для вар'ята няма свята = Дурны сабака і на гаспадара брэша
-
59
Дурака пошлешь, а за ним и сам пойдешь — Пашлі дурнога, а за ім другога = Паслаўшы дурнога, за ім пашлі другога = Пашлі асла, а за ім пасла = Пайшоў Апанас па квас, дык ні Апанаса, ні кваса = Пашлі Ціта па сіта - няма сіта, няма Ціта = Паслалі сабаку па табаку - ані табакі, ані сабакі
-
60
Дурак набитый — Чысты дурань = Дурны як бот (як стаптаны бот, як бот з левай нагі) = Дурны як кавальскія гарны = Дурны як варона (як цецярук) = Як сала без хлеба = Боўдзіла дурное = Абух тупы
На запыт знайшлося 70 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць