-
21
Заклепки не хватает — Трэцяй бэлькі нестае = Пятае клёпкі бракуе = Без пятай дошчачкі = Не тое што клёпкі, але і абруча няма
-
22
Заколдованный круг — Зачараванае кола = Заварожанае кола
-
23
Закон, что дышло: куда повернул, туда и вышло — На рынку долі не купіш, а ў судзе праўды не знойдзеш = Каму за штуку прымуць, а каму за тое ж скуру здымуць = У каго капшук паўнейшы, у таго і суд спраўнейшы = Была б спіна - знойдзецца віна
-
24
За копейку удавится — За рубель жабу ў Вільню пагоніць = За капейку жабу да Барысава дубцом пагоніць = За шэлег у бажніцы плюне = За рублём павесіўся б = За рублём палез бы ў пекла = І з камара кроў высмакча (выссе)
-
25
Закрыть (смежить) глаза — Вочы зачыніліся = На кут легчы = Рукі згарнуць = Рукі сашчапіць = Гасціны правіць, злажыўшы рукі
-
26
Заливаться соловьем — Гаварыць як салавей з зязюлькаю = Гаворыць як крыніца булькоча = Гаворыць як у скрыпку грае
-
27
Замазывать глаза — Вочы замыльваць = Вочы сляпіць (туманіць) = Жвір у вочы сыпаць = Мазгі назад завярнуць
-
28
За мое же добро переломили ребро — За маё жыта ды мяне ж біта = Прыйшлі ў маю хату і б'юць майго тату = Маёй пугай ды па маёй жа кабыле = Маім салам ды па маёй скуры
-
29
Замолвить словечко — Слова (слоўца) закінуць
-
30
За морем телушка полушка, да рубль перевоз — За морам валы дарам = За морам вол па грошу
-
31
Заморить червячка — Каліўца (каліва) ў рот укінуць = Каліва з'есці = Першы голад прагнаць
-
32
Запас карман не дерет — Вялікая куча не надакучыць = Запас бяды не чыніць = Запас месца не пралежыць = Няхай будзе - есці не просіць = Хто жыве без запасу, той гіне без часу = Добра, у каго запас на ліхі час
-
33
Заплечных дел мастер — Майстар галовы сцінаць
-
34
За постой денег не платят — Сядзь, даражэй не заплаціш = За пастаянку даражэй не плоцім - сядзь = Прысядзь, госць будзеш
-
35
За посул денег не дают — Ад абяцанкі не патаўсцееш (не разжывешся) = Абяцанкамі сыты не будзеш
-
36
Запретный плод всегда слаще — Калі кажуць «не», то хочацца ўдвайне (смачней удвайне) = Дзе плот ды дзядуля, там смачныя дулі = За высокім частаколам слівы смачнейшыя = Чаго не вольна, таго і карціць
-
37
За родительской спиной (жить) — За бацькаваю галавою = За бацькавымі плячыма
-
38
Зарыть носом — Носам заараць = Зайца злавіць = Нос насталіць = З капылоў далоў = Носам у зямлю паляцець = Старча (старчака) даць
-
39
За свой грош всюду хорош — За свае грошы хоць дзе харошы = Хто мае грошы, той добры й харошы = З грашамі і копшы дагодзіш = З грашыма ўсюды добра = Абы грошы, усё будзе
-
40
За семь верст киселя хлебать — За лыжку яды сем вёрстаў хады = Сем міль еду дзеля аднаго абеду = Дзеля адной ежкі сем міль пешкі = За хунт ляпешкі дзесяць вёрстаў пешкі
На запыт знайшлося 55 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць