На запыт знайшлося 55 артыкулаў

  1. 41
    За словом в карман не лезет — Слова не пазычае = Спрытны на язык = На кожнае слова адказ гатовы
  2. 42
    За спрос не бьют в нос — За папытанне не даюць ні ў каршэнь, ні снядання = За запытаннс не страціш ні абеду, ні снядання = Хто пытае, той многа знае
  3. 43
    Заставь дурака богу молиться - он и лоб расшибет — Скажы дурному паклоны біць, то ён і лоб паб'е = Дурань і мяла зломіць = Разумны работу зробіць, а дурань і мяла зломіць = Дай дурню брытву, то ён зарэжацца = Не хадзіў шалудзька Богу маліцца, а як пайшоў, дык і лоб разбіў = Дурань і молячыся лоб паб'е
  4. 44
    За тридевять земель — За блізкім светам = За светам = За дзесятаю гарою = За вялікімі барамі, за глыбокімі вадамі
  5. 45
    За ушами трещит — Аж нос гайдука скача = Аж нос у прысядкі гуляе (ідзе) = Аж нос угінаецца = Аж вушы трашчаць = Мала вочы не павылазяць
  6. 46
    За уши не оттянешь — Папліскаю не адгоніш = Дзеркачом не згоніш (не адгоніш) = Не адцягнеш як ката ад мышы
  7. 47
    За ушко да и на солнышко — За вуха ды туды, дзе суха = На лапату ды за хату
  8. 48
    За что купил, за то и продаю — Што на язык, то і з языка = Што бачыў, тое кажу = Што купіў, тое й прадаў = Што пачуў, тое й сказаў
  9. 49
    Зашибить деньгу — Шэлег абабіць = Капейчыну ўварваць (загрэбсці) = Капейку (якую) агораць
  10. 50
    Зимой снегу не выпросишь — Снегу на Каляды не дапросішся = Узімку лёду не дасць = Гразі з-пад кіпця не дастаць
  11. 51
    Злачное место — Пажыўное месца
  12. 52
    Змея подколодная — Гад падкалодны (папаўзучы) = Гадзіна праклятая = Вужака зякратая = Выпаўзень змяіны = Павук паганы = Скура вужачая = Погань чараватая
  13. 53
    Знать как облупленного — Ведаць як аблупленую казу (кабылу) = Ведаць як аблупленага каня (сабаку) = Ведаць як ліхога шэлега (як ліхую шапку) = Яго скуру на пярэплатах пазнаю
  14. 54
    Золото и в грязи блестит — Золата і ў попеле (і ў зацемку) свеціцца (пазнаць, відаць) = Золата і на сметніку відаць
  15. 55
    Зуб на зуб не попадает — Зуб зуба паганяе = Аж зубы пакасцянелі = Душа заходзіцца = Дрыжыкі бяруць = Цыганскі пот праймае (бярэ, забірае) = Пасінеў (ссінеў, асінеў) як гусіны пуп = Сіні як пуп гусіны
123

Паведаміць пра недакладнасьць