На запыт знайшлося 52 артыкулы

  1. 41
    Как сквозь сон — Як праз сон = Як у сне
  2. 42
    Как с козла молока — Як ад быка малака = Ні лою ні ўдою = Карысці як з порхаўкі = Карысці як з быка: ні воўны, ні малака = Як з казла: ні руна ні малака
  3. 43
    Как с луны свалился — Як сёння з яйка вылупіўся = Хіба (няйначай) з неба зваліўся = Быццам з неба спаў = З дуба зваліўся
  4. 44
    Как собака на сене — І не гам і не дам = Сам не гам і людзям (другому) не дам
  5. 45
    Как собаке пятая нога — Як пятае кола ў возе (да воза) = Як сабаку другі хвост
  6. 46
    Как сыр в масле кататься — Як сыр у смятане (як клёцкі ў масле) плаваць (жыць) = Як галушка па масле плаваць = Бы сыр у масле качацца (пялегавацца, купацца)
  7. 47
    Как угорелый — Як апантаны = Як ачмурэлы = Як шалёны = Як дурны = Як блёкату аб'еўшыся = Як мыш абсмаленая
  8. 48
    Как ужаленный — Як апараны = Як варам абліты = Як муха ўкусіла = Як ад іскры = Як заяц з-пад купіны
  9. 49
    Как у Христа за пазухой — Як за Богам = Як у божым вушку = Як у Бога за плячыма = Як у Бога за печчу = Як у матчыным жываце
  10. 50
    Как черепаха (ползти, тащиться) — Як муха па смале (на сыроватцы) = Як з гаршкамі на торг = Паўзці як вусень (як смоўж, як чарапаха) = Цягнуцца як рапуха
  11. 51
    Кануть в небытие (в Лету) — У нябыт адысці = У няпамяць пайсці
  12. 52
    Кататься (валяться) со смеху — Ад смеху заходзіцца (класціся, качацца, залягацца) = Покатам класціся = З рогату паехаць = Жывыя смехі
123

Паведаміць пра недакладнасьць