На запыт знайшлося 37 артыкулаў

  1. 21
    Ни на грош — Як у рэшаце вады = Як у жабрака грошай = Ні знаку = Ні крышкі (ні крышачкі)
  2. 22
    Ни на капельку — Ні крышачкі ні кропелькі = Ні на панюх табакі = Ні-ні, ні крышачкі
  3. 23
    Ни на малость — Ні на сіні пазногаць (кепаць) = Ані звання = Ні на трошкі (трошачкі)
  4. 24
    Ни на синь-порох — Ні пораху ні сіняга
  5. 25
    Ни ответа ни привета — Ні чуткі ні почуткі = І вочуткі не чуваць = І чуткі не чулі = І почуту няма = Ні адзыву ні адрыгу
  6. 26
    Ни охнуть ни вздохнуть — Ні дыхнуць ні зіпнуць = Хоць душу навязвай = Хоць ты сеўшы плач
  7. 27
    Ни пуха ни пера — Ляшчы ды акуні = Лаўцу з аўцу, братка = Дай жа, Божа, нашаму лаўцу з аўцу = Дай, Божа, каб было ўсё гожа
  8. 28
    Ни пуха ни пера - К черту — Рыбна вам - Хоць не рыбна, затое юшна
  9. 29
    Ни рыба ни мясо — Ні лой ні масла = Ні лой ні мяса, горай дурня Апанаса = Ні пражаны ні смажаны = Ні печаны ні вараны = Ні з мяса ні з пер'я = Ні ладу ні складу
  10. 30
    Ни свет ни заря — Яшчэ й на дзень не займала = З цёмнага рана
  11. 31
    Ни слуху ни духу — Ні слыху ні прослыху = Ні слыху ні дыху = І куры не шэпчуць = Ані вокам не відаць, ані слыхам не чуваць = Ні вока не бачыла, ні вуха не чула
  12. 32
    Ни с того ни с сего — Без нічога ніякага = Без нічога ніякага, без нічога нічагісенька = Ні села ні пала = Ні села ні пала, дай бабе (баба) сала = Ні села ні пала, давай, котка, сала = З дабрамеру
  13. 33
    Ни сюда ни туда — Ні сюдою ні тудою = Ні сюды ні туды, мае мілыя дуды = Ні сюды Мікіта ні туды Мікіта
  14. 34
    Ничего себе — Нішто сабе = Дарма сабе
  15. 35
    Ни швец, ни жнец, ни в дуду игрец — Ні шавец, ні кравец, ні каваль, ні стругаль (а проста гаварыльшчык) = Ні трэц, ні мнец, ні ў дуду ігрэц = Ні да танца ні да ражанца
  16. 36
    Ни шуму ни гаму — Ні піску ні віску = Ні крыку ні выку
  17. 37
    Ни шьет ни порет — Ні куе ні плешча = Ні пашые ні папора = Ні качка ні швачка
12

Паведаміць пра недакладнасьць