На запыт знайшлося 14 артыкулаў

  1. 1
    Работать спустя рукава — Па канец рук працаваць = Рабіць як мокрае (мерзлае) гарыць = Шарварку адрабляць = Рабіць як не сваімі рукамі = Завіхацца як поп у талацэ = Вочы заплюшчыўшы (рабіць)
  2. 2
    Развесистая клюква — Грушы на вярбе = Шышкі на вярбе = Смаляны (смаловы, смольны) дуб
  3. 3
    Развязывать кошель (раскошеливаться) — Кішэнь (кішанёй) трэсці
  4. 4
    Раз, два, взяли — Трэцім разам, лепшым часам (трэцім разком, лепшым часком)
  5. 5
    Разевать рот — Рот разяўляць
  6. 6
    Раз за разом — Раз-пораз (раз-поразу)
  7. 7
    Раз плюнуть — Як слова мовіць (сказаць) = Як перыну (як перынку) асмаліць (спаліць) = Як арэх раскусіць = Што папяросу скурыць = Як нагу ў бот уставіць = Адной левай (адным левым) = Як волас перапаліць
  8. 8
    Разрази меня гром — Хай мяне пярун спаліць (заб'е) = Каб мяне чэрці парвалі = Каб мне пярун хату запаліў = Каб я свае гаспадаркі не аглядаў = Няхай я заўтрашняга дня не дачакаюся = Сонцам праведным клянуся
  9. 9
    Раскидывать умом (мозгами) — Розум па галаве пускаць = Галавою варушыць
  10. 10
    Распускать нюни — Румы папускаць = Кізі (кізікі) распускаць (папускаць) = Сліну папускаць = Плакаць як дзіця = Вочы (вочкі) на кулак праціраць = Румзаць
  11. 11
    Рассыпаться бисером (мелким бесом) — Дробным макам рассыпацца = Языком слаць = Словамі як пер'ем слаць
  12. 12
    Расти как на дрожжах — Расці на лес гледзячы = Расці як грыбы (як таполя)
  13. 13
    Расхолился как холодный (горячнй) самовар — Раскалыхаўся як брацкі звон = Ускадзіўся (расхадзіўся, разбушаваўся, збурыўся) як маладое піва = Разышоўся як Ігналя на вечарынцы = Усхадзіўся (раздурэўся) як свіння на дождж
  14. 14
    Расшибиться в лепешку — На блін (на блінец) распляскацца = Распляскацца як праснак = На нітку выцягнуцца

Паведаміць пра недакладнасьць