-
21
Хоть отбавляй — Хоць дарма аддавай = Хоць каўшом бяры = Аж занадта = Аж цераз вушы = Праз вушы лезе
-
22
Хоть пруд пруди — Хоць гаць гаці = Возам не павязеш = Як расы = Як камення = Як дроў у лесе = Як гразі
-
23
Хоть разорвись (расшибись) — Хоць парвіся = Хоць выпрастайся = Хоць ты канай = Хоць трэсні й прападаі
-
24
Хоть топор вешай — Быццам каты ў хаце начавалі = Хоць сякеру завесь
-
25
Хоть трава не расти — Няхай хоць воўк траву есць = Няхай хоць выюць чэрці = Хай будзе, што будзе
-
26
Хоть умри — Хоць ты лунь = Хоць радзі = Хоць з калена выламі = Хоць ты з пальца выламі = Хоць ялаўка, а цяліся
-
27
Хоть шаром покати — Ні ўзяць ні ўцяць = Хоць запалі = Як вымецена = Рук няма за што зацяць = Няма за што рукой ухапіцца (рукі зачапіць) = Няма чаго нават на трэску ўзяць = Нічога нічагусечка (нічагуценька) = Як жаба цыцкі дасць
-
28
Хочешь не хочешь — Рады не рады, а мусіш = Хочучы-няхочучы = Хоцькі-няхоцькі = Хочаш не хочаш, а ногі намочыш = Гніся не гніся (ды ў аглоблі станавіся)
-
29
Христом-богом просить (молить) — Напрамілы Бог прасіць = Жывым Богам прасіць = Просьма (просам) прасіць
На запыт знайшлося 29 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць