На запыт знайшлося 7 артыкулаў

  1. 1
    Чтоб тебе пусто было — Каб ты запуставаў = Каб на цябе ўпадак = А каб ты жыцця (жытла) не ведаў = Каб табе ніхто рады не даў = Каб ты долі не знаў = Каб твая хата пуставала (запусцела) = Каб тваё селішча крапівою зарасло = Каб цябе ліхая гадзіна (ліхая доля) не мінула = А бадай цябе ліха = Каб табе дабра не было
  2. 2
    Чтоб тебя приподняло да шлепнуло — Каб табе добра было = А каб цябе ды бадай цябе = А каб табе пяткі назад завярнула = А каб ты сонца ўначы не бачыў = Каб цябе ў чыстым полі дзверы сціснулі = Каб ты на беразе ўтапіўся = Каб ты на вадзе спёкся
  3. 3
    Чтоб тебя разорвало — Каб цябе парвала = Няхай ты спрахні = Каб цябе духі выгнала = Каб з цябе вантробы вытрыбушыла = Каб табе вантробы вырвала = Каб твае трыбухі на платах сушыліся = Каб цябе звіло ды скруціла = Каб цябе трасца трэсла = Каб табе язык парахнёй у горла сыпаўся = Каб табе вочы (слепакі, бельмы) павылазілі = Каб цябе ўзяло ды не адпусціла = Каб цябе ў сук сагнула
  4. 4
    Чтоб ты лопнул — Хай ты трэсні = Трасца табе ў бок = Каб ты скруціўся = Каб на цябе немач якая = Каб цябе немарач узяла = Дух з цябе вон, пара стаўбом = Каб ты вычарнеў = Бадай ты галаву скруціў = Каб табе духі заняло = Каб ты выпруціўся (спруцянеў) = Каб ты цэлы век стагнаў
  5. 5
    Что есть мочи (бежать) — Колькі змогі = Што моцы = Як сілы = Як моцы стае = Як маеш (меў) моцы
  6. 6
    Что есть мочи (кричать) — На ўсю моц = На ўсе (на поўныя) грудзі = Як сілы = Як моцы стае = Як моц-сіла = Як маеш (меў) моцы
  7. 7
    Что за беда — Толькі й бяды = Толькі тае бяды = Тае бяды

Паведаміць пра недакладнасьць