На запыт знайшлося 10 артыкулаў

  1. 1
    Животики надрывать — Бакі рваць (зрываць, урываць) = За жывот (за жываты) брацца = Кішкі з рогату рваць = Ад смеху падрывацца = Порва бярэ
  2. 2
    Живот подвело — Духі падцягнула = Кішка ў кішку лезе
  3. 3
    Живые мощи — Як здань з таго свету = Як з таго свету ўстаў = Як з крыха зняты = Адно цень застаўся = Худы як смерць (як шкілет) = Косці звоняць
  4. 4
    Жизнь бьет ключом — Жыццё крышнічыць (віруе, буяе, кіпіць)
  5. 5
    Жить в свое удовольствие — На сваю пацеху жыць = Жыць як Адам у раі = Жыць як сад на пагодзе (як птушка на моры) = Жыць як вянкі плесці = Пялегавацца = Раскашаваць (раскашавацца)
  6. 6
    Жить как кошка с собакой — Каты дзерці = Жыць (любіцца) як кот з сабакам = Сябраваць як два каты ў мяху
  7. 7
    Жить на чужих хлебах — На ласкавым хлебе быць = Жыць як у Бога за дзвярыма
  8. 8
    Жить на широкую ногу — Жыць як пан (як кароль) = Панам (па-панску) жыць = Жыць як золата важыць = Жыццё як мёду піццё = Жывем як песні пяем
  9. 9
    Жить по старинке — Па-даўнейшаму жыць = Па старых звычаях жыць
  10. 10
    Жить своим умом — Свой розум мець = Сваім одумам (сваім розумам) жыць

Паведаміць пра недакладнасьць