На запыт знайшлося 32 артыкулы

  1. 21
    Иметь в виду — Мець на ўвазе (на прыкмеце) = На воку мець = Наўвеце мець
  2. 22
    Иметь зуб — Вока не мець = Закалец мець
  3. 23
    И нашим и вашим — Табе, Божа, і табе, Божа = Крышыць буракі на абодва бакі = Жыве з сарокамі, жыве і з варонамі = І Бога не гнявіць, і чорту дагадзіць
  4. 24
    Искать днем с огнем — Удзень са свечкаю шукаць = Сонца днём з агнём шукаць
  5. 25
    Искры из глав посыпались — Семдзесят сем агнёў убачыў = Аж зоркі ў вачах заскакалі = Свечкі ў вачах засвяціліся = Яскаркі з аччу пасыпаліся
  6. 26
    И след простыл — І след ветрам змяло = І следу не стала = Ні пылу ні следу = Як венікам змяло = Прапаў як цень на вадзе = Са слыхамі пайшоў = І знаку не відаць (не засталося) = Знаку аніякага (аніякенькага)
  7. 27
    Испокон века — Спракон вякоў = Спраку (спроку) веку = З продкаў вякоў = Спрадвеку
  8. 28
    Исчадие ада — З пекла родам = Чортам падшыты = Чортава кодла = Анцыпар няшчасны = Халера з-пад цёмнай хмары = Чортаў брат (сын, дух) = Чорт смалены з бурага балота = Нелюдзь нейкая
  9. 29
    И так и сяк — І так і гэтак = То бокам то скокам = Скокам, бокам, павалокам
  10. 30
    И туда и сюда — І туды і сюды = І тудою і сюдою = І сюды Мікіта і туды Мікіта
  11. 31
    Ищи ветра в поле — Даганяй ветру ў полі = Прапаў як туман = Як вадой разліўся
  12. 32
    Ищи дурака (дураков) — Няма дурных
12

Паведаміць пра недакладнасьць