-
221
позначити — вызначыць
-
222
позовъ — пісьмовы выклік у суд
-
223
позоровати — спасцігаць, успрымаць што-н.
-
224
позыскивати — судзіцца
-
225
покармъ — ежа, страва; харчаванне
-
226
покготовю прысл. — асабліва, найбольш
-
227
покиванне — зазыванне, зварот жэстам
-
228
поклепаный — абгавораны, несправядліва абвінавачаны
-
229
поклонъ — падарунак, частаванне
-
230
поколодное прым. у знач. наз. — плата ад вязня пры выхадзе з турмы, дзе яго трымалі прыкаваным да калодкі
-
231
поконщина — грашовы збор узамен ваенна-коннай службы
-
232
поконъ — звычай, закон
-
233
поконываный — даказаны ў судовым парадку
-
234
покотелщизна — плата за карыстанне катлом
-
235
покуса — спакуса
-
236
полавочникъ — покрыўка, дыван для лаўкі
-
237
поланцужное — плата ад вязня пры выхадзе з турмы, дзе яго трымалі на ланцугу
-
238
полгакъ (пулгакъ) — род мушкета - старажытнага ружжа
-
239
полецати — даручаць, давяраць
-
240
полициа — дзяржаўны лад, улада
На запыт знайшлося 583 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць