-
201
стальмахъ — майстар па вырабу экіпажаў (карэт)
-
202
становничий — службовая асоба пры двары вялікага князя, адказная за размяшчэнне і пражыванне знакамітых гасцей і паслоў
-
203
станция —
1. прыпынак;
2. кватэра;
3. кватараванне -
204
станъ — саслоўе
-
205
старовати — гнясці
-
206
старовечные дороги — шырокія дарогі, гасцінец
-
207
старовечный — даўні, старажытны
-
208
староста — службовая асоба, якая кіравала адміністрацыйнай акругай (паветам) у Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы
-
209
староства — дзяржаўны маёнтак у Вялікім Княстве Літоўскім, які даваўся на часовае карыстанне феадалам за службу
-
210
старостити — займаць пасаду старасты
-
211
статечне прысл. — дастаткова, упэўнена
-
212
статечный (статочный) — паважаны, сур'ёзны, сталы, значны, упаўнаважаны
-
213
статокъ —
1. маёмасць;
2. статак -
214
стацыя (стацэя) —
1. пастой, месца адпачынку;
2. забеспячэнне -
215
стая — адзінка вымярэння даўжыні, роўная прыблізна 80 м
-
216
стежеры (стожары) — насціл пад стогам сена
-
217
стена — мяжа
-
218
стень — здань, прывід; падабенства, вобраз
-
219
степень — парог, лесвіца
-
220
стодола — карчма, стадола
На запыт знайшлося 289 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць