-
221
стодольникъ — трымальнік стадолы, карчмы; карчміт
-
222
столецъ (вдовий) — шасцімесячны тэрмін пасля смерці мужа, калі ўдава магла выйсці зноў замуж (інакш яна страчвала плату за пасаг ад мужа)
-
223
столмахъ — сталяр, карэтнік
-
224
стольникъ —
1. прыдворная службовая асоба, якая адказвала за сервіроўку стала вялікага князя;
2. ганаровы тытул, што надаваўся знатным феадалам і шляхце -
225
стонути — патануць, утапіцца
-
226
стопа — адзінка вымярэння даўжыні, роўная прыблізна 32,5 см
-
227
стопень — ступень, этап
-
228
сторожовщизна — плата за ахоўніцкую павіннасць
-
229
сторона:
сторона болючая — ісцец; той, хто пацярпеў;
сторона ображеная — ісцец, жалобнік;
сторона отпорная — назва адказчыка пры разглядзе судовай справы;
сторона поводовая — ініцыятар судовага разбору справы;
сторона позваная — адказчык у судовым працэсе -
230
стоять стязи у знач. — стаяць вайсковыя атрады
-
231
страта права — пройгрыш судовай справы
-
232
страхаръ (стрехаръ) — майстар, які крыў стрэхі; страхар
-
233
стреленье (стрельбище) — адзінка вымярэння адлегласці выстралу, роўная 60-80 м; выстрал
-
234
стрещи — сцерагчы, вартаваць
-
235
стрий (стрый) — дзядзька па бацьку, брат бацькі
-
236
стрикусъ — сякера
-
237
стрихъ (штрыхъ) —
1. верх;
2. перан. упрыгожанне, вярхушка;
под стрихъ — насыпаць да верху -
238
стричокъ — вяроўка
-
239
стросканый — змучаны, знепакоены
-
240
строфоване — выкрыванне, ганьбаванне, зняслаўленне
На запыт знайшлося 289 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць