-
21
венгловый — важны, істотны
-
22
венгоръ — вугор (рыба)
-
23
вендень — венед
-
24
вендзидло — цуглі
-
25
вендлый — вялены
-
26
вендровати — вандраваць, падарожнічаць
-
27
венеровати — паважаць, шанаваць
-
28
венечникъ — венцаносец
-
29
венияминъ — патомак Веніяміна - аднаго з міфічных роданачальнікаў жыдоўскіх плямёнаў
-
30
вено —
1. пасаг;
2. сродкі для забеспячэння адзінокіх жанчын (адпаведна кошту пасагу);
3. выкуп, які даваў жаніх за нявесту;
4. перан. багацце, узнагарода -
31
венусъ —
1. Венера (багіня);
2. Венера (планета);
3. пачуццёвасць, палавыя зносіны -
32
венцъ —
I зл. такім чынам
II прысл. больш, толькі -
33
веня — галінка, адростак, адгалінаванне
-
34
вепровщина — феадальная павіннасць, звязаная з нарыхтоўкай і пастаўкай свініны
-
35
вервъ — вяроўка
-
36
верга — посах, жазло
-
37
вергати —
1. кідаць;
2. перан. бушаваць;
3. сцвярджаць -
38
вердунокъ — манета, чвэрць грыўні
-
39
вере прысл. — сапраўды, на самай справе
-
40
верезубъ — зубатка (рыба)
На запыт знайшоўся 81 артыкул
Паведаміць пра недакладнасьць