-
1
жибентяй (жебентяй) — асоба, якая забяспечвае двор палівам і асвятленнем
-
2
живелъ (живиолъ, живюлъ) — стыхія (адзін з асноўных элементаў прыроды)
-
3
живица — смала
-
4
живне прысл. — як мага хутчэй
-
5
живность —
1. харчаванне, правіянт;
2. усякая хатняя жывёла і птушка, прызначаная для ўжывання ў ежу;
3. жыццё -
6
животный —
1. жывёльны;
2. які адносіцца да жыцця, жыццёвых праяўленняў, пачынанняў;
книги животные — кнігі жыцця, у якія, па хрысціянскаму веравучэнню, заносіліся ўчынкі, дзеянні праведнікаў;
3. які адносіцца да жывата (страўніка, кішэчніка і пад.) -
7
животъ —
1. жыццё;
въ животе не стало — няма ў жывых;
до живота — да канца жыцця, да смерці;
животъ даровати — памілаваць;
животъ дати — а) даць жыццё; б) аддаць жыццё;
животъ доконати — дажыць да канца жыцця, памерці;
животъ положити (скончати, утратити) — страціць жыццё, памерці;
за живота, въ животе, при животе — пры жыцці, за час жыцця;
по животе — пасля смерці;
2. жыццяпіс;
3. спосаб жыцця;
4. усё жывое;
5. жывот як частка цела чалавека і жывёл;
6. маёмасць, рэчы;
7. жывёліна -
8
жигати — паліць
-
9
жизень — смага
-
10
жизный — урадлівы, ураджайны
-
11
жировати —
1. пасвіцца, харчавацца;
2. перан. жыць, знаходзіцца ў дастатку -
12
жировный — пашавы
-
13
жиръ —
1. тлушч;
2. магчымасць; спрыяльныя ўмовы -
14
жито —
1. жыта, злакавыя расліны;
2. зборн. пасевы злакавых;
3. зерне;
жито пуховое — нявеянае жыта -
15
житщина — падатак збожжам
-
16
жичити — жадаць
-
17
жичливый — які жадае дабра, прыхільны
На запыт знайшлося 17 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць