На запыт знайшоўся 71 артыкул

  1. 21
    маскаль — старавер; рускі.
    У нас маскалёў не было, яны асобна жылі. Маскалі людзі адчайныя - на хаду бок праб'юць.
  2. 22
    матавіла — той, хто матляецца; яшчэ — мужчынская снасць.
    Добра, што майго матавілы не было. Баба дзеда хараніла // І па дзеду плакала: // - А дзе ж тое матавіла, // Што па пузу мякала?
  3. 23
    матамэнды — абшарпанасць адзежыны.
    Так спадніца абтрапалася, адны матамэнды баўтаюцца.
  4. 24
    матаркі — матузкі, завязкі, вяровачкі.
    Як не сваімі рукамі мех завязаў, матаркі цягнуцца.
  5. 25
    матрамоззе — лахманы, старызна.
    Матрамоззя поўна, а людскага лайна й німа.
  6. 26
    матыляцца — ківацца, хістацца.
    Не матыляйся, а то звалісся.
  7. 27
    махала — веер ці галінка адганяць камароў, мух.
    Такая ўжо смала, што ад яго й махалам не адмахаішся.
  8. 28
    мацак — моцнае яйка, якім б'юць іншыя яйкі на Вялікдзень. Калі выбіраюць - зубяць (аб зубы стукаюць); звычайна за яго слаба бярэцца фарба.
    З добрым мацаком я ўсе яйкі пераб'ю.
  9. 29
    мацамэнды — прычандалле, рознае начынне.
    Забірай свае мацамэнды ды йдзі з Богам.
  10. 30
    мачлівая — дажджлівая.
    Восень такая мачлівая, неяк бульбу выбраць.
  11. 31
    мачонікі — грыбы, якія соляць (мочаць).
    Мачонікаў прынёс, а сушонікаў не было. Мачонікі, яны рудзенькія. Сёлета мачонікаў, хоць касой касі, зарадзіла.
  12. 32
    машарнікі — грыбы.
    Ужо машарнічкі пайшлі па імхах.
  13. 33
    менка — абмен, мена.
    Згубілі мы й апошнія грошы з-за гэтай менкі.
  14. 34
    мерзлякі — усё мёрзлае.
    Коні галадаюць у калгасі; корм - прынясуць мерзлякоў якіх.
  15. 35
    метлянік — дзяржанне ў мятле.
    Такі гаспадар, што й метлянік ў мятлу не ўставіць.
  16. 36
    мірымы — можна цярпець.
    Ейныя дзеці яшчэ мірымыя.
  17. 37
    місулька — місачка.
    Ты ў тую місульку вылій поліўку.
  18. 38
    мітацца, мітуніць — кідацца з кута ў кут, мітусіцца.
    Ня мітайся ты перад вачмі як мітуніца.
  19. 39
    мітрэга — здарэнне, нечаканасць.
    Тут у нас мітрэга зробілася.
  20. 40
    мітульга, мітуніца — машка.
    З-за мітульгі свету не відаць.

Паведаміць пра недакладнасьць