-
41
мітусіць — трывожыць.
Дарма людзей мітусіць ня буду, сама неяк спраўлюся са сваей бядой. -
42
млён — ручка (кіёк) у жорнах, якой круцяць камень.
Добры млён - ня скруціцца ён. -
43
мора — шмат, багата.
Работы мора, а робіць некаму. -
44
мужавей — мужчына ў сіле, гаспадар.
Так мальчуган, а ажэніцца, мужавеім будзіць. Мой яшчэ мужавей малы, алі ўжо ўпірлівы. -
45
мулянка — грошы, загорнутыя ў анучку.
Мулянку не згубі, прыхавай ляпей. -
46
мураванка, мур — будыніна з цэглы.
Мураванка ягоная ад усіх выдзяляецца. Мур стаіць - печ гэта. -
47
мурлата — азызласць.
У яго з-за мурлаты й вачэй не відаць. -
48
мурлаты — абчасаныя бёрны на версе ізруба, на якія ставяць кроквы.
Мурлаты трэба пакласці трывалыя, каб кроквам было добра. -
49
мутыліць — мучыць, заезджваць.
Каня мутыліць кажны дзень. -
50
мырк-мырк — мармытанне, размова паўсловамі.
Тады яны мырк-мырк і пашлі ў хату. -
51
мыр-мыр — мыркаць, цадзіць праз зубы.
Насадзіць цыганят поўны сані й едзіць, мыр-мыр, ні слова ня скажаць. -
52
мядніца — вялікая міса.
Вазьмі мядніцу, абяры агрэст. -
53
мязджуліць, змязджуліць, размяджуліць — таўчы, патаўчы, пакрышыць.
У мажджэрцы (ступцы) змязджуліў часнык. На магільніку соснік вырас, каб гахнула сасна, дык усё б размяжджуліла. -
54
мяздра — мякаць.
Яблычны сок з мяздрой налілі ў слоікі. -
55
мякануць — ударыць, уперыць.
Як мякануў у плечы, дык аж мне дух зацяло. -
56
мякаш — сярэдзіна ў бохану, мякота.
Я мякаш выразала. Кажны к сабе мякашом, а к чужому коркай. -
57
мякіннік — праснак з мякіны.
Даўней мякіннік возьміш, і то добра. -
58
мякоць — мякаць.
Мяса прынесла маладзіца - адна мякоць. -
59
мякуха — далікатная трава.
Пашла нажала мякухі, пасекла свінням. Мякуха дужа мяккая, зялёненькая, калі дробненькая (тлумачыла мама). -
60
мялга — драбяза, малеча.
Акуні й тыя мялга такая.
На запыт знайшоўся 71 артыкул
Паведаміць пра недакладнасьць