На запыт знайшоўся 71 артыкул

  1. 61
    мяліна — вялае, маларухомае.
    У яго рука жывая, а ёсь такая: возьміш яе, а яна як мяліна.
  2. 62
    мяліца — прылада мяць лён; яшчэ — нязграбнае, няўклюднае.
    Над мяліцай як настоішся, дык спіна колам зробіцца. Расступіся, зямля-маці, // Выйшла мяліца гуляці!
  3. 63
    мяншак — меншы сын.
    Сынок, яе мяншак, падрос за лета.
  4. 64
    мярзлячча — мёрзлае.
    Зіма, каровы мярзлячча ядуць, мерзлякі ўсякія.
  5. 65
    мярлог — бярлог; яшчэ — пра раскіданую пасцель.
    Лёг мядзведзь у мярлог ды лапу смокчаць. Прыбяры свой мярлог - тут блохі ногі паламаюць.
  6. 66
    мярлы, мярліна — нягеглы, затарможаны; яшчэ — нешта недаваранае, недапечанае.
    Як народзіцца мярліна, дык хоць ты яму маланкамі ў пяткі бі. Сягоння, як на тое, і бульба мярлая, і бліны мярлыя.
  7. 67
    мярнік — мерная пасудзіна.
    Мерніком зручна малако мерыць.
  8. 68
    мясёж — бойка, звада.
    Усе ў бойку кінуліся, і такі мясёж пачаўся!
    (Ад мясіць - біць; тут і мяса.)
  9. 69
    мясцерыцца — прымервацца, ладзіць месца.
    Глядзі ты, і ён ужо тут мясцерыцца.
  10. 70
    мясюга — цяжкое мяса, многа мяса.
    Мясюгі такія - не падняць.
  11. 71
    мяцельнік — хто робіць мётлы.
    Учора мяцельнік мётлы прадаваў, і я купіла свежую.

Паведаміць пра недакладнасьць