-
261
прахадзім — прайдзісвет, махляр, круцель.
Прахадзімы гэты ўсякія поўну Вушачу наехалі. -
262
працівак — прамежак паміж дзвюх сценаў у хляве.
У пуні сена кладуць на два канцы, а пасярод дзверы, - гэта й ёсць працівак. Два капцы сена налажыў у працівак. -
263
прачутка — погаласка, чутка, навіна.
Прачутка пашла па сяле, што Праксэдзін малец вярнуўся. -
264
праява — дзіва, нечаканасць.
У тваім хляве праява стала, // Праява стала, праявілася: // Усе каровачкі пацяліліся... -
265
проздзверы — выбягаць, уцякаць праз дзверы.
Ён проздзверы - і насып яму солі на хвост. -
266
пройма — прарэх.
Так падраў кашулю, што ў пройму й сабака пралезіць. -
267
проламка — палонка.
У проламцы лайно перапаласкала, а сцюдзёна, аж рукі зайшліся. -
268
промзлае — пракіслае, скіслае, закіслае.
Малако промзлае, ім гарачую капусту не забеліш - ссядзіцца. -
269
пропасць — прапажа; яшчэ — бяда, крах.
У мяне штодня пропасць - гладка хата агалела. Здарылася ў яго пропасць - скінулі з начальнікаў. -
270
прос — просьба, угавор.
Яна дуроная, просам нічога ня зробіш - калі крыкну, калі джгну. Шкада бабінага просу, трэба йсці. -
271
просты — няпутаны.
Папускаў конікаў простых у сад. -
272
протар — рагацень, пожаг.
Не прапарыся на протар, рот разявіўшы. На протары сала на агні пяклі. -
273
прохаладзь — халадок, ахалода.
Толькі к вечару павеяла прохаладдзю. -
274
пруг — слёзы руччом.
Сплакаўся з-за цацкі, аж слёзы пругам. -
275
прудзіцца — упарціцца, напінацца.
Вінаватая, а яшчэ й прудзіцца. Аж прудзіцца, каб сваё даказаць. -
276
прудзіць — у гарачым памяшканні (вашапрудні) пражыць (знішчаць) вошы, варам прудзіць прусакоў у шпарах (у шчылінах).
Цэлы дзень прусакоў прудзіў. -
277
прыбабунька — вясёлая прыгаворка.
Ён без прыбабунькі й кроку ня ступіць, і за стол ня сядзіць. -
278
прыбытак — дзіця, малое.
Жывуць ён і жонка, а ў жонкі прыбытак будзіць. -
279
прыбыцкія — розныя няпрошаныя госці й наведнікі.
Ад гэтых прыбыцкіх спасу німа, хоць дзверы забі. -
280
прыверціся — прыцягнуцца, прывалачыся.
Прывярэцца ўночы п'яны - і радуйся, жонка.
На запыт знайшлося 365 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць