-
81
пазнюр — позні, пазны.
Агуркі-пазнюры яшчэ зялёныя. -
82
пакато — кола.
Пакацілася пакато, не дагоніць ніхто. -
83
пакладзішча — месца, дзе нешта кладуць.
Пакладзішча хапае, толькі ў долі рука скупая. -
84
паклычацца — пускаць клыкі (парасткі).
Бульба ў ямі доўга растоў не пускала, алі ўжо паклычалася. -
85
пакраса — акраса.
Жонка - пакраса мая! -
86
пакруп'е — рэштка ад прасеяных круп.
Крупы з'елі, адно пакруп'я асталося. -
87
пакрэпнуць — азябнуць, зайсціся.
Увесь дзень на марозі - і рукі пакрэплі. -
88
пакулле — атрэпкі лёну й пянькі, якімі зазвычай заторкваюць шчыліны.
Да маразоў паспела пакуллем пазаторкаваць вокны. -
89
палавы — з мякінай, з палаўнёй.
З вайны былі рады й палавому хлебу. -
90
палазавінкі, палазняк — след ад палазоў, палазня.
Летам тор (торная дарога), а цяпер ішла па палазавінках, набок неяк сыйсці. Цяжка йсці па палазняку, а ўсё ж не ўцэла. -
91
паланачкі — начовачкі (часцей ліповыя) палоць (веяць, правейваць) крупы.
Мы ў паланачках палолі груцу. -
92
паласіна — паласа, адрэзак.
Дзе Трахім жыў, там гэта паласіна ў роў. -
93
палатавацца — пажывіцца.
Ён каля базы добра палатаваўся, пакуль ня сеў. -
94
палатунак — спажыва.
Лісіца чуіць палатунак. -
95
палегліца, легліца, палёгліца — палеглая трава.
Каб дзе травінка ўкосная, адна палегліца. Накасілі сена па легліцы. -
96
палер — ахвота, жарсць, пал.
Умеіць жа палеру нагнаць. -
97
паліўнік — ганчар, той, хто робіць паліву.
Кравец без штаноў, паліўнік без стаўбуноў (жбаноў). -
98
пальчыкі — невялікая рыба, драбяза.
Налавіў рыбы во такой - пальчыкі. -
99
палюк — дзяржанне ў касы.
Так улёг касіць, аж палюк лопнуў, давялося новы гнуць. -
100
палярыч — параліч, паралюш.
А яго палярыч у дугу скруціў.
На запыт знайшлося 179 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць