На запыт знайшлося 66 артыкулаў

  1. 61
    тхло — месца пад ільдом, дзе затыхаецца рыба.
    Разбілі тхло, дык рыба выскакаваць стала.
  2. 62
    тхлосць — застаялы пах.
    Адчыніў падполле, а адтуль тхлосцю пацягнула.
  3. 63
    тыль — прачуханец.
    Даў тылі, як заіц кабылі.
  4. 64
    тыніна — кол з тыну.
    Я яе пяском, а яна тыніну выламала ды за мной.
  5. 65
    тынянка — паветка, ушчычоная тынком.
    Паспелі ў тынянку ўнесці сена ад дажджу.
  6. 66
    тытунец — тытунь.
    Тытунец-самсон - маладым на любеблю, а старым на сон.

Паведаміць пра недакладнасьць