На запыт знайшлося 9 артыкулаў

  1. 1
    улазіны, уваходзіны — засяленне ў новую хату.
    На ўлазінах так госці набраліся, што вылезці не маглі. Уваходзіны - сабе ня шкодзіны.
  2. 2
    улегцы — з пустымі рукамі, неабцяжараны; яшчэ — пуставаты.
    Як ўлёг - не дагнаць, улегцы йсці лёгка. Ты ня май яго ўлегцы, не прыніжай, не думай, што ён такі просты.
  3. 3
    улёжжа — улежнае месца.
    На добрым улёжжы й сны панскія сняцца.
  4. 4
    улінцаваць — лупцаваць розгай, дзягай.
    Як улінцую, дык затанцуіш у мяне.
  5. 5
    улонні — калені.
    Вазьмі малога на ўлонні, сплакаўся саўсім.
  6. 6
    улугавець — зарасці травой.
    Як там усё ўлугавела, ня знатка, што жылі некалі.
  7. 7
    улычніца — кукіш, хвіга.
    Такі лыч, хоць ты яму ўлычніцу пазыч.
  8. 8
    улэбацца — улезці, упрэгчыся.
    Улэбаўся ў цёмную справу й сам ня рады.
  9. 9
    улядаіць — апрацівець, знелюбець, устыць.
    Улідаіў ён мне сваімі заляцаннямі ды абяцаннямі. Улідаіў мне гэны скупірдзяй, над кажнай капейкай трасецца.

Паведаміць пра недакладнасьць