На запыт знайшлося 9 артыкулаў

  1. 1
    увазнаць — пазнаць, распазнаць.
    А Йван краскі не ўвазнаў, // Да Купалы адаслаў.
  2. 2
    увалокі — нізіна.
    На ўвалоках ураджай не збярэш - там заўсёды мокра.
  3. 3
    увачавідзь, учувід — увачавідкі.
    Увачавідзь змахлюіць - і каб шум баравы. Яна водзіць кавалераў учувід, усе відзюць.
  4. 4
    увінаць — цягнуць.
    Сам топіцца й за сабой увінаіць другога.
  5. 5
    увобмаль — скупа, ашчадна, упрытруску.
    Карові сена давалі ўвобмаль. Усяго было ўвобмаль, толькі гора па гарла.
  6. 6
    увосні — у сне.
    Увосні сасніла, што парасят заганяла.
  7. 7
    увыкнуцца — прызвычаіцца.
    Па першыне цяжка, а як увыкнішся, дык яно й нічога. Ён ужо ўвык у горадзі.
  8. 8
    увычка — звычка, манера.
    Гэта такая ўвычка: ня можаць язык маўчаць.
  9. 9
    увязь — нагляд, няволя, забарона.
    Дзержаць дзяўчыну на ўвязі, волі ей німа.

Паведаміць пра недакладнасьць