На запыт знайшлося 13 артыкулаў

  1. 1
    узаграбліваць — рыхліць.
    Граблямі ўзаграбілі ляху й уторкнулі бульбіны.
  2. 2
    узаплітанку — калі ногі заплятаюцца.
    Часта дамоў узаплітанку йдзець, такі напіты.
  3. 3
    узвалле, узвалакі, узвалокі — узгоркі, перавалы.
    Іван, Іван ды Мар'я // Каціліся з узвалля. // Іван Мар'ю пераймаў, // Ручкі, ножкі цалаваў.
  4. 4
    узверзціся — узабрацца, усесціся зверху.
    Узвёрзся як дурань на страху й смяецца, шчаслівы.
  5. 5
    узгаліцца — захацець, паквапіцца.
    Алі я ўзгалілася купіць козачку й купіла.
  6. 6
    узглядная — гожая на выгляд, пазорыстая.
    Капуста - яна ня дужа ўзглядная, алі свая.
  7. 7
    уздумаць — успомніць, падумаць, надумацца.
    Я толькі ўвідзіла ў вас слоікі й уздумала.
  8. 8
    узлакціцца — уперціся локцямі.
    Над вакном узлакціўся й спіць.
  9. 9
    узмёт — дзірван, папар.
    Узмёт узадралі й пасадзілі бульбу.
  10. 10
    узнову — зноў, яшчэ раз.
    Узнову к Камілі хлопцы пашлі.
  11. 11
    узроўе — берагі равоў.
    Па ўзроўі разгонішся як сабака ў торбі.
  12. 12
    уз'юшацца — раззлавацца, усхадзіцца.
    Яны так: на каго ўз'юшацца, таго й адмесяць ні за што.
  13. 13
    узянне — укос, жніво.
    Такое ўзянне хай на сухі лес.

Паведаміць пра недакладнасьць