На запыт знайшлося 58 артыкулаў

  1. 41
    хляхатаць — кіпець.
    Вада ўжо хляхочаць, скора бульба зварыцца.
  2. 42
    хмызоўе — хмызняк.
    Каза ўбілася ў хмызоўя, ледзь вывалаклі.
  3. 43
    ход, ходка, выхадка — хада, паходка.
    Кот чуў Пецьку па ходу. Дзеўчына-залёціна, у цябе ходка цёціна. У яе такая выхадка - здалеку пазнаіш.
  4. 44
    храпат — хрумстанне.
    Усе маладыя, з зубамі, як пачалі есці труса, аж храпат ішоў.
  5. 45
    храп-храп — хрупат (гукаперайманне).
    Лёд на возіры храп-храп, цёк - і німа.
  6. 46
    храпчэць — хрупацець.
    Сонца выпагаджваіцца, дарога крапчэй, ня так будзіць храпчэць.
  7. 47
    хропат — храп.
    Спіць, аж хропат ідзець па хаці.
  8. 48
    хрупоніць — хрумстаць.
    Лысоня напоўніцу мурог хрупоніць.
  9. 49
    хрыпка — хрыпата.
    Хрыпка на грудзі села.
  10. 50
    хрыпы — лёгкія.
    Усе хрыпы зацінаюцца ў яго - астма.
  11. 51
    худа — цяжка, няпроста.
    Аўтобус сёння ня йдзець, ёй дабрацца худа.
  12. 52
    худая — благая.
    Плакала маладая, што доля худая.
  13. 53
    худое — поснае, без закрасы.
    На худой папасцы ні касіць, ні мясіць.
  14. 54
    хукаць — дыхаць, каб сагрэцца; яшчэ — баяцца дыхнуць на каго.
    Хукай на рукі, каб адыйшлі. Яна на рабёнка хукаіць не нахукаіцца.
  15. 55
    хукі — пара ад выдыхаў.
    У хаце так зябка - хукі йдуць.
  16. 56
    хурым — сакрэт, таямніца.
    Я табе пад хурымам гэта кажу.
  17. 57
    хутра — кажух, футра.
    У цябе хутра таўстая, цёплая.
  18. 58
    хэрцполька — дужа імклівая полька.
    Ад хэрцполькі ўцякуць усе болькі й усе сурокі пусцяцца ў скокі.
    (Ад нямецкага Herz — сэрца.)
123

Паведаміць пра недакладнасьць