На запыт знайшлося 399 артыкулаў

  1. 101
    сенажаць
    як туман па (на) сенажаці. Гл. туман.
  2. 102
    сенакос
    зваліцца як снег на галаву ў самы сенакос. Гл. снег.
  3. 103
    серабро
    блішчаць як серабра. Чашн. Ухв. Пра нешта, што хораша блішчыць (рыба, вада, нейкія рэчы). Каспяровіч, 279.
    як жывое серабро. Шарк. Ухв. Пра непаседлівага, рухомага чалавека. КВДУ.
  4. 104
    серада
    глядзець бы серэда на п'ятніцу. Стол. Пра нейчы нядобразычлівы, незадаволены позірк. Барысюк, Буян, 13.
    надзьмуцца як серада на пятніцу. Нясв. Няўхв. Пра чалавека, які выяўляе свой дрэнны настрой, незадаволенасць, раздражнёнасць. ФА.
    скрывіцца (зморшчыцца) як з серады на пятніцу. Ваўк. п., Воран., Валож., Івац., Маз., Уздз., Хоц., Пруж., Дзярж., Стаўб., Івац. Няўхв. Federowski, 155; Dybowski, 189; Нос., 150; Дуб., 58; Pietkiewicz, 395; Высл., 329; Даніловіч, 227; Аксамітаў, 206; ФА; МК, 318; ЗЗайкі. Тое ж. ≺ Серада і пятніца - посныя дні.
  5. 105
    серп
    сказаць як сярпом адрэзаць. Пра канчатковую рашучую адмову. Даніловіч, 254.
    сказаць як сярпом па яйцах разануць. Клецк. Няўхв. Вульг. Пра нешта сказанае балюча, крыўдліва. ФА.
    як сярпом па целе. Насмешл. Пра нешта сказанае, што моцна дапякло, уразіла, вывела з раўнавагі, дастала да жывога. Янк., 447.
  6. 106
    серы, гл. шэры
  7. 107
    сесці
    двор як пані сесці. Гл. пані.
    зямлі (дзялка, ласкуцінка) як [добрай] бабе сесці. Гл. баба.
    зямлі як малому сесці. Гл. малы.
    поле як старой бабе сесці сраць. Гл. баба.
    у Лагойску як у войску: лаўкі шырокі, ёсьць дзе сесьці, ды нечага есьці. Гл. войска.
    анёлам ляцеў, а чортам сеў. Гл. анёл.
    як на сто коней сеў. Гл. сто.
    як на яжа сеў. Гл. вожык.
  8. 108
    сетка
    папасціся як рыбка ў сетку. Гл. рыбка.
  9. 109
    сечка
    уваліць як каню сечкі. Гл. конь.
  10. 110
    сеяць
    мурзаты, хоць рэпу сей. Гл. рэпа.
  11. 111
    сёмы
    да яго як да вуткі на сёмыя суткі. Гл. вутка.
  12. 112
    сёння
    трэба як сённі памерці. Лоеў. Іран. Пра нешта, што зусім непатрэбна. Горленка, 251.
    як сёння з яйка вылупіўся. Насмешл. Пра недасведчанага, някемнага чалавека. Санько, 71.
    як сяння радзіўся. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 174. Тое ж.
  13. 113
    сібірскі
    дурны як сібірскі валенак. Гл. валенак.
  14. 114
    сівы
    красіва як карова сіва. Гл. карова.
    красіва як свіння сіва. Гл. свіння.
    запрагці як сівага жарабца. Гл. жарабец.
    будзе каму як сіваму каню. Гл. конь.
    брат да сястры - гасцёк мілы, сястра брату - як воўк сівы. Гл. воўк.
    пачцівы як сабака сівы. Гл. сабака.
    хітры як сівы воўк. Гл. воўк.
  15. 115
    Сідар
    піць гарэлку як Сідар сыроватку. Гом. Насмешл. Пра вялікага ахвотніка выпіць. Высл., 364.
    расхіхітацца як Сідар на базары. Сміл. Насмешл. Пра чалавека, які не да месца і без прычыны развесяліўся. Шатэрнік, 245.
    сварыцца (апастыляцца) як Сідарава сучка. Гл. сучка.
    як Сідарава карова. Гл. карова.
    абабраць як Сідараву казу. Гл. каза.
    біць як Сідараву казу. Гл. каза.
    лупасіць як Сідараву козу. Гл. каза.
    таўчы як Сідараву казу. Гл. каза.
  16. 116
    сік
    араць бычыным сікам. Вілен. Насмешл. Пра аратага, што не зладзіць правесці роўную баразну. Sielicki, 157.
  17. 117
    сілега
    расці як сілега. Стол. Пра нечыю жывучасць, што расце без догляду, як лаза. ТС 5, 258. ≺ Сілега - лаза.
  18. 118
    сіло
    У каждам сяле як у сіле. Барыс. Прык. Пра норавы ў кожнай вёсцы, якіх мусіш трымацца. ЗВалодзінай.
  19. 119
    сінагога
    смелы як жыд, калі ў сінагозе са страху бздзіць. Гл. жыд.
  20. 120
    сіндзік
    есці каму як сіндзіку. Няўхв. Пра вельмі малую колькасць ежы. Янк., 406. ≺ Сіндзік - сініца.

Паведаміць пра недакладнасьць