21 Нервюра (франц. nervure ад лац. nervus - жыла, сухажылле), арка з клінападобных чэсаных камянёў, цаглін, якая падтрымлівае скляпенні крыжовых, сеткавых, зорчатых… 22 Неф (франц. nefa ад лац. navis - карабель), прадаўгаватая прамавугольная ў плане прастора будынка, абмежаваная сценамі або радамі слупоў, калон, аркадамі.… 23 Німб (лац. nimbus - воблака, туман), у творах скульптуры, жывапісу, графікі выява ззяння ў выглядзе круга вакол галавы (святога, Бога); сімвал святасці, боскасці.… 24 Ніша (франц. niche ад лац. nidus - гняздо), прамавугольнае ці паўкруглае ў плане паглыбленне ў сцяне. Мае функцыянальнае і дэкаратыўнае прызначэнне. 25 Новы запавет, частка Бібліі, 27 кніг, напісаных у 1 ст. н.э. Акрамя чатырох Евангелляў у H. з. уваходзяць: Дзяянні святых апосталаў, саборнае пасланне апостала Якава,… 26 Ню, гл. Акт. 27 Нюанс (ад франц. nuance - адденне), тонкі, ледзь прыкметны пераход ад адной формы, фарбы да другой. Катэгорыя, супрацьлеглая Н., - кантраст.