1 Анабаптысты, адна з плыняў рэлігіннай рэфармацыі, пераважна ў Германіі. 2 Анафема, адлучэнне ад царквы; пракляцце. 3 Антаблемент (у архітэктуры), бэлечнае перакрыцце пралёта або завяршэнне сцяны. 4 Анталогія, 1) Раздзел філасофіі, які вывучае фундаментальныя прынцыпы найб. агульнай сутнасці і катэгорыі існуючага. 2) Зборнік літаратурна-мастацкіх твораў… 5 Антрапацэнтрызм, рэлігійна-ідэалістычны погляд, паводле якога чалавек - цэнтр сусвету і канчатковая мэта ўсёй светабудовы. 6 Антрэпрэнёр, уладальнік ці арандатар прыватнага відовішчнага прадпрыемства, найчасцей - тэатра. 7 Антыдотум, проціяддзе. 8 Антыква, лацінскі шрыфт прамавугольнай вуглаватай формы. 9 Антыномія, супярэчнасць паміж двума палажэннямі, якія ўзаемна выключаюць адно аднаго. 10 Антытрынітарыі, прыхільнікі хрысціянскай «ерасі», якая абвяргае догмат пра божую тройцу - тры іпастасі Бога (Бог-айцец, Бог-сын, Бог Дух Святы).