1 Асветніцтва, эпоха; ідэалагічная плынь і філасофская канцэпцыя, прыхільнікі якой зыходзілі з прыярытэту асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства, дзяржавы.… 2 Аскеза, лад жыцця, які адпавядае патрабаванням аскетызму (крайняя ступень устрымання і адрачэння ад жыццёвых даброт). 3 Астраметрыя, раздзел астраноміі, які займаецца вызначэннем дакладнага месцазнаходжання нябесных цел і іх змен з цягам часу. 4 Астэалогія, раздзел анатоміі, які вывучае будову і форму касцей у сувязі з іх функцыямі.