1 Хаваць галаву ў пясок. Калька з ням. м. (den Kopf in den Sand stecken). Палохаючыся, старацца ўхіліцца ад чаго-н. Давайце не будзем хаваць галаву ў пясок - нашым юнакам і дзяўчынкам… 2 Хаваць (схаваць) канцы <у ваду>. Агульны для ўсходнесл. м. (рас. прятать концы , укр. ховати кінці ). Спрытна знішчаць ці ўтойваць тое, што было доказам віны. Каб схаваць канцы ў ваду,… 3 Хаджэнне на галаве (галовах). Агульны для ўсходнесл. м. Бурнае свавольства, гарэзлівасць (звычайна з боку дзяцей). Па-мойму, «хаджэнне на галовах» на ўроках павінен, пры неабходнасці… 4 Хадзіць гогалем. Агульны для ўсходнесл. м. Мець бравы, незалежны выгляд, трымацца зухавата. [Ермашоў:] Майце на ўвазе: калі ўбачу ў каго з вас у вачах сум - ласкі маёй… 5 Хадзіць (захадзіць) ходырам (хадуном). Агульны для ўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘моцна хістацца, калыхацца’ і ‘бурна праяўляцца, прыходзіць у рух (пра справы, падзеі і пад.)’. Захадзілі… 6 Хадзячая газета. Калька з анг. (walking newspaper) ці паўкалька з франц. (gazette vivante, літаральна «газета жывая», або gazette du quortier, дзе 1-е значэнне - ‘бульварны… 7 Хадзячая энцыклапедыя. Паўкалька з франц. (encyclopédie ambulante) ці калька з ням. (ein wandelndes Leksikon) м. Чалавек, які валодае самымі разнастайнымі ведамі. Сяргея нездарма… 8 Хадзячы анекдот. Агульны для ўсходнесл. м. Чалавек, дзеянні ці ўчынкі якога здаюцца дзівацкімі. Цяпер, калі падумаць, то не зразумела, з якой прычыны Федзя абазваў тады… 9 Халодная вайна. Калька з анг. м. (cold war). Непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-н. - Там у нас цяпер халодная вайна. - Як гэта халодная вайна? Паміж кім і кім? -… 10 Хапацца (ухапіцца) абедзвюма рукамі за што. Агульны для ўсходнесл. м. (рас. хвататься обеими руками, укр. хвататися обома руками). З вялікай ахвотай скарыстоўваць што-н. Ніводзін з памянёных… 11 Хапацца (хапіцца) за галаву. Агульны для ўсходнесл. м. Разгубіўшыся, не ведаць, што рабіць, прыходзіць у адчай. [Пятру Тадаровічу] пашанцавала, і ён адгарадзіўся ад усяго свету!… 12 Хварэць (захварэць) на пана. Уласна бел. Ужыв. са значэннямі ‘доўга спаць, вылежвацца’ і ‘весці сябе высакамерна, фанабэрыста, выяўляючы нечаканыя звычаі, імкненне да раскошы і пад.’.… 13 Хвост падтуліць (падціснуць). Фразеалагізм з такой вобразнасцю і значэннем ёсць таксама ў рас. (поджать хвост), укр. (піджати хвіст), балг. (свия си опашка), серб.-харв. (подвити… 14 Хлеб адбіць у каго. Агульны для ўсходнесл. м. (рас. хлеб отбить, укр. хліб відбити). Пазбавіць кагосьці заробку, узяўшыся за тую самую працу, справу. Хэ-хэ... Ты… 15 Хлеб надзённы. Паўкалька з царк.-слав. м. Выраз паходзіць з малітвы, прыведзенай у Евангеллі (Мацвей, 6, 11): «Хлеб наш насущный даждь нам днесь» (хлеб, патрэбны для… 16 Хлеб-соль. Усходнесл. Ужыв. са значэннямі: 1) пачастунак, 2) харч, ежа, 3) турботы, апека, 4) каму, прыемнага, добрага апетыту (пажаданне таму, каго засталі за… 17 Ход канём. Агульны для ўсходнесл. м. Спрытны, абходны манеўр. Юрыдычна ва ўсім вінаваты Гарошка. А Курбатаў - яго зяць. І ён зможа справу загладзіць. У гэтым напрамку… 18 Хоць гаць гаці каго, чаго, кім, чым. Агульны для бел. і ўкр. (хоч гать гати) м. Вельмі многа каго-, чаго-н. [Бацька:] Вакол нас ворагаў хоць гаць гаці. Яны толькі таго… 19 Хоць гвалт крычы. Агульны для бел. і ўкр. (хоч гвалт кричи) м. Ужыв. як выказванне адчаю са значэннем ‘склалася цяжкае, бязвыхаднае становішча’. Дынастыя майстроў так… 20 Хоць зубы на паліцу кладзі (лажы) калі, пры якой умове. Уласна бел. Зусім няма чаго есці. Настала, бадай, самая цяжкая пара ў жыцці кляноўцаў - хоць зубы кладзі на паліцу (А.Асіпенка.…