На запыт знайшлося 175 артыкулаў

  1. 161
    кацянёнак
    насіцца як кошка з кацянёнкам. Гл. кошка.
  2. 162
    кацяня
    дурэць як кацяняты. Ухв. Пра малых дзяцей, што забаўна сваволяць. Янк., Пар., 57.
  3. 163
    качалка
    пакаціцца як качалка. Івац. Пра лёгкае, хуткае перамяшчэнне каго-, каго-н. ЗЗайкі. ≺ Качалка - качалкі, прыстасаванне для разгладжвання тканіны, бялізны і інш.
  4. 164
    качан
    галава аблезла як качан. Смал. п. Пра чалавека з аблыселай галавой. Добр., Смол., 206.
    Галава што качан капусты: хоць і вялікая, але без розуму. Брэсц., Чэрык., Мін. Насмешл. Пра чалавека, які робіць неразумныя ўчынкі. ЛЦ, 44.
    круглы як качан. Пра коратка абстрыжаныя валасы. Янк., 411.
  5. 165
    качар
    закручваюцца валасы як у качара. Карэл. Ухв. Пра трохі кучаравыя валасы. Высл., 323.
    розуму няма што ў качара. Капыл. Насмешл. Пра чалавека не вельмі разумнага, які робіць нешта не падумаўшы. ФА.
  6. 166
    качарга
    баба што качарга. Гродз. Зневаж. Пра худую, сагнутую, нязграбную жанчыну. СПЗБ 2, 444.
    скорчыцца як качарга. Вілен. Няўхв. Пра чалавека, які прывык горбіцца, сутуліцца. Sielicki, 162.
    рукі як качоргі. Вілен., Івац. Няўхв. Пра нязграбныя, нялоўкія рукі. Sielicki, 162; ЗЗайкі.
    насіцца як баба з качаргой. Гл. баба.
    доля горкая як дым на качарзе. Гл. дым.
  7. 167
    качарэжны
    упёкся як качарэжны дым. Гл. дым.
  8. 168
    качка
    ісці як (быццам) качка плыве. Ваўк. п., Клім. Ухв. Пра роўную, плаўную хаду кагосьці. Federowski, 48., Бялькевіч, 114; Янк., Пар., 80.
    ненаедны (ненажэрны) як качка. Няўхв. Пра чалавека з празмерным апетытам. Янк., Пар., 114.
    плаваць як качка ў вадзе. Мін. Ухв. Пра чалавека, які добра, упэўнена трымаецца на вадзе. ЛЦ, 74.
    плёхацца як качка ў вадзе. Дзярж. Пра чалавека, які ўпэўнена адчувае сябе ў вадзе. Высл., 373.
    спрытны як качка на вадзе. Глуск. Ухв. Пра спрытнага, увішнага, хуткага чалавека. Высл., 388.
    сядзець як качка на яйках. Іўеў. Насмешл. Пра чалавека, які ціха сіднем сядзіць дома. Сцяшковіч, 615.
    улезці як качка ў шмаравідла. Люб. Насмешл. Пра траплянне каго-н. у брудную, непрыемную справу. ФА.
    нос як у качкі. Няўхв. Пра пляскаты непрывабны нос. Янк., Пар., 115.
  9. 169
    качолка
    тоўсты як качолка. Рэч. Пра тоўсценькага, круглага чалавека. Матэрыялы 1981, 118.
  10. 170
    качулка
    поўны як качулка. Мсцісл. Юрчанка, 186. Тое ж.
  11. 171
    каша
    понаравіцца як каша Максіму. Стол. Насмешл. Пра нешта, што прыйшлося каму-н. да густу. ТС 4, 242.
    снег як каша. Івац. Пра мокры, вязкі снег. Янк., Пар., 153; ЗЗайкі.
    Галава не жывот, кашай не наб'еш. Гл. жывот.
    Гаспадарку весці - не кашу есці. Прык. Пра цяжкасці гаспадарання. Янкоўскі, 22.
    любіць як кашу з маслам. Воран. Насмешл. Пра шчырыя добрыя пачуцці да каго-, чаго-н. Даніловіч 2008, 136.
    чыстая падлога, хоць кашу лажы. Івац. Насмешл. Пра добра вымытую, вышкрабаную падлогу. ЗЗайкі.
    круціцца як кот вакол гарачай кашы. Гл. кот.
    маўчаць быццам поўны рот кашы. Мін., Хоц. Няўхв. Пра чыё-н. адмоўчванне. ЛЦ, 65.
    хадзіць як кот каля гарачай кашы. Гл. кот.
  12. 172
    кашаль
    падлезці як кашаль пад хваробу. Гродз. Асудж. Пра ўмяшанне каго-н., што толькі пагоршыла ход спраў. Цыхун, 189.
    памагае (трэба, патрэбны, прыстаў) як кашаль у хваробе. Ваўк. п., Арш., Гродз., Івац., Капыл., Люб., Зэльв., Маладз., Уздз., Ушацк., Шальч. Іран. Пра выпадак не дапамогі, а шкоды. Federowski, 215, 224; Ляцкий, 33; Сержпутоўскі 1999, 138; Юрчанка 1977, 249; Ройзензон, 78; Высл., 360; Сцяшковіч, 604; СПЗБ 3, 374; Высл., 311; Янк., 404; АВНЛ; Барадулін, 100; ФА; ЗЗайкі.
    патрэбен як кашаль у кольцы. Іран. Пра нешта зусім не патрэбнае. Dybowski, 16.
    трэба як хваробе кашаль. Гл. хвароба.
    З каханнем як і з кашлем - не схаваешся. Прык. Пра цяжкасці схаваць ад іншых свае пачуцці. Янкоўскі, 69.
  13. 173
    кашляць
    такая праўда як вош кашляе. Гл. вош.
  14. 174
    кашуля
    як у адной кашулі хрышчаныя. Гл. адна.
  15. 175
    кашэль
    плесці як стары дзед кашалі. Гл. дзед.

Паведаміць пра недакладнасьць