На запыт знайшлося 40 артыкулаў

  1. 1
    край
    жраць як з галоднага краю вырваўсё. Івац., Навагр., Слон. Здзекл. Пра чалавека, які моцна прагаладаўся. Сцяшковіч, 19; Высл., 318; ЗЗайкі.
  2. 2
    краль
    каму таго жалю як па нябожчыку кралю. Гл. нябожчык.
  3. 3
    краля
    прыбрацца як [тая] краля. Сміл. Іран. Пра надта модна, з прэтэнзіямі апранутую дзяўчыну. Шатэрнік, 131.
  4. 4
    кралявецкі
    граць як кралявецкі музыкант. Гл. музыкант.
  5. 5
    крамушка
    дзіця здаровае як крамушка. Івац. Ухв. Пра дагледжанае, здаровае дзіця. ЗЗайкі. ≺ Крамушка - крэмень.
  6. 6
    крамянёк
    як крамянёк. Памянш. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага, моцнага чалавека. Юрчанка, 188.
  7. 7
    крапіва
    расці як тая крапіва пры плоце. Пра дзіця, што расце без належнага дагляду. Янк., 424.
    секануць як крапіваю. Няўхв. 1. Пра ўдар нечым балючым, пякучым. 2. Пра нешта востра, балюча сказанае. Санько, 182.
    барахтацца як п'яны ў крапіве. Гл. п'яны.
    варушыцца як п'яны ў крапіве. Гл. п'яны.
    ганяць як кукушку па крапіве. Гл. кукушка.
    гульнуць як голы ў крапіве. Гл. голы.
    круціцца як голы ў крапіве. Гл. голы.
    пагрэцца як у крапіве. Мін. Насмешл. Пра чалавека, якому не пашанцавала. ЛЦ, 62.
    пагуляць як голым у крапіве пасядзець. Гл. голы.
    пажывіцца як голы ў крапіве. Гл. голы.
    прапасці як кураня ў крапіве. Гл. куранё.
    танцаваць як голыя ў крапіве. Гл. голыя.
    сказаў, як крапівой секануў па голых лытках. Петр. Пра нешта сказанае, што моцна дапякло суразмоўцу. ЛЦ, 66; Янк., 445.
    збірацца як галодны ў крапіву. Гл. галодны.
    любіць як голый крапіву. Гл. голы.
    уторкнуцца як сраць у крапіву. Гл. сраць.
    выскачыць як голы з крапівы. Гл. голы.
    выскачыць як заяц з крапівы. Гл. заяц.
    падхапіцца быццам каму сунулі за пазуху жмут крапівы. Гл. пазуха.
    сядзець як цвет між крапівы. Гл. цвет.
  8. 8
    крапіла/крапідла
    баяцца як чорт крапідла. Гл. чорт.
    паліць як ксёндз крапідлам. Гл. ксёндз.
    папырскаць як поп крапідлам. Гл. поп.
    пакрапіць як ксёндз крапілам. Гл. ксёндз.
  9. 9
    краска
    дзеўка як краска. Захапл. Пра вельмі прыгожую дзяўчыну. Янк., 405.
    дзіця да маці як краска да сонца. Пра дзіця, што цягнецца да маці. Санько, 127.
  10. 10
    краснапёрачка
    харошая (прыгожая) як краснапёрачка. Памянш.-ласк. Ухв. Пра прыгожую жанчыну, дзяўчыну. Янк., 338.
  11. 11
    красняк
    здаровы як красняк. Леп. Ухв. Пра здаровага, чырванатварага, румянага мужчыну. АСЭТ.
  12. 12
    красці
    рукі трасуцца быццам куры краў. Гл. курыца.
  13. 13
    крась
    падскокваць як крась на скаўрадзе. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які падскоквае нечым праняты. Юрчанка, 174. ≺ Крась - карась.
    як крась. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага чалавека. Юрчанка, 188.
  14. 14
    кроіць
    сэрца як нажом кроіць. Гл. нож.
  15. 15
    кропля
    дабраліся як дзве кроплі вады. Ваўк. п., Рэч. Пра вельмі падобных адзін да аднаго. Federowski, 324, 71; Pietkiewicz, 397.
    дзяцей як каноплі, а хлеба ні кроплі. Гл. каноплі.
    падобны як дзве кроплі вады. Мін. ЛЦ, 73. Тое, што дабраліся як дзве кроплі (каплі) вады.
  16. 16
    кросны
    павуціна ўецца як кросны. Пра вельмі густое павуцінне. НН, 304.
  17. 17
    кроў
    белы як кроў з малаком. Ваўк. Ухв. Пра чалавека бялявага з румяным тварам. Federowski, 30.
    не дзяўчына, а ўся кругом як кроў з малаком. Навагр. Ухв. Пра прыгожую, румяную дзяўчыну. ЖНС, 168.
    смактаць як п'яўка кроў. Гл. п'яўка.
    чырвоны як кроў. Ваўк. п. Пра чырвоны колер нечага. Federowski, 70.
    круціцца што воран над кроўю. Гл. воран.
    апіцца як бонк конскай крыві. Гл. бонк.
    жалаць як воран крыві. Гл. воран.
    напіцца як камар крыві. Гл. камар.
  18. 18
    круглы
    круціцца як чорт у круглым крэсле. Гл. чорт.
  19. 19
    крук
    крук1
    стоять над кім як крук над падлом. Ваўк. п., Бяроз. Няўхв. Пра чалавека, які надта пільна, пагрозліва пільнуе некага. Federowski, 275; АВНЛ.
    чорны як крук. Ваўк. п. Няўхв. Пра чорнага, змрочнага чалавека. Federowski, 66. ≺ Крук - тут: крумкач, воран.

    крук2
    стаяць крукам над кім. Няўхв. Пра кагосьці, хто за некім пільна сочыць, не выпускае з поля зроку, кантралюе. БПФС, 115.
    сядзець крукам над чым. Астр. Пра старанную, працяглую працу над чым-н. БПФС, 115; Скарбы, 8.
    руки слова круки ў каго. Смал., Мін. Няўхв. Пра сквапнага, эгаістычнага чалавека. Добр., Смол., 364; ЛЦ, 53.
    нярушны як торба на круку. Гл. торба.

  20. 20
    крулеўскі
    далікатны як з крулеўскай псярні. Гл. псярня.

Паведаміць пра недакладнасьць